Дарожнае абвастрэнне. Што ў раскладзе ляхавіцкіх дарожнікаў?

Пытанні дарожнага характару – сярод тых, якія найбольш хвалююць насельніцтва. Гэта пацвярджаюць звароты грамадзян у органы ўлады, на шматлікія прамыя тэлефонныя лініі, прыёмы.
Менавіта дарожнай тэматыкі датычыла адно з пытанняў,
што паступіла з Ляхавіцкага раёна на імя Кіраўніка дзяржавы
падчас «Вялікай размовы» (пра яго вырашэнне «ЛВ» расказаў
у № 22 за 20 сакавіка).
Тэма востра гучала і падчас наведвання Прэзідэнтам Баранавіцкага раёна ў сакавіку 2019 года. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў на працягу двух гадоў прывесці дарогі ў парадак.
Што робіцца ў нашым раёне, каб дарогі былі больш зручнымі,
камфортнымі і бяспечнымі? Раёнка чарговы раз вяртаецца да
злабадзённай тэмы
.

Па рэдакцыйным заданні ехалі ў Начу. «Вось і да гэтай дарогі рукі дайшлі, ёй рамонт патрэбен», – прафесійна зазначыў вопытны вадзіцель рэдакцыі.Сапраўды, участак на Грушаўку даўно патрабаваў рэканструкцыі.Тым больш, што ўсё часцей менавіта гэту вёску, дзе знаходзіцца вядомы палацава-паркавы ансамбль, наведваюць турысты, у тым ліку замежныя.Зрэшты, пачаліся работы на ўчастку аўтадарогі Ляхавічы-Нача, што пацвярджае і шыльда пры выездзе зрайцэнтра. У ДРБУ-200 зазначылі,што ўчастак працягласцю больш за 3 кіламетры зменіць гравійнае пакрыццёна асфальтабетоннае, і што работыплануюць завяршыць да канца ліпеня. 

Пытанне ўтрымання дарог на пастаянным кантролі ўлады. Тэма рэгулярна гучыць падчас прамых тэлефонных ліній і асабістых прыёма ўграмадзян кіраўніцтвам раёна,на апаратных нарадах у старшыні райвыканкама.ДРБУ-200 і ДЭУ-24 недапрацоўваюць па якасці і тэмпахработ. Акрамя непрыемнасцей для аўтамабілістаў, нязручнасцей для пасажыраў, неўладкаваныя дарогі з’яўляюцца крыніцай небяспекі.

ДРБУ-200 абслугоўвае каля 431 дарожнага кіламетра. Сёлета на бягучы рамонт участкаў Ляхавічы-Сваятычы, Ляхавічы-Нача, Грушаўка-Пашкоўцы з бюджэту выдаткавана 1,5 мільёна рублёў. Яшчэ 482 тысячы бюджэтных рублёў размеркаваны на дарожнае ўтрыманне (прафіліраванне,ямачны рамонт, устаноўку, замену дарожных знакаў, аўтапавільёнаў,нанясенне і абнаўленне разметкі).Сёлета дачакаюцца рамонту вуліцы Партызанская ў Тухавічах і Востраве,Цэнтральная – у Адахаўшчыне,Южакова – у Каранях.

Дзяржава не шкадуе сродкаў надарогі, але неабходна імі па-гаспадарску распарадзіцца. Важна рамантаваць якасна і ў тэрмін. А з гэтым у дарожнікаў ёсць праблемы. Нярэдка рамонт пачынаецца, калі бярэццамарозік і падае снег. Пры гэтым начальнік ДРБУ-200 Ігар Піліногасцвярджае, што ўсе работы выконваюццастрога па тэхналогіях, што задейнічаны аўтамабіль «СТІМ-5000»,які аўтаматычна ліквідуе ямачнасць струйна-ін’екцыйным спосабам і задзень здольны справіцца з ямамі наплошчы да 120 квадратных метраў.

У раскладзе дарожнікаў – і выдаленне сухога хмызняку з прыдарожных палос, абкошванне. У ДРБУ-200 збіраюцца стварыць спецыяльную брыгаду па добраўпарадкаванні прыдарожных палос. Пытанне: калі? ДЭУ-24 неабходна ў кароткія тэрмінызавяршыць работы па выдаленні небяспечных дрэў уздоўж трасы Ляхавічы-Баранавічы. Яшчэ адна неадкладная задача – расчыстка тэрыторыі паабапал дарогі з райцэнтра ў Зубелевічы.

Некаторыя дарожныя хібы ў прамым сэнсе правакуе насельніцтва.Размова пра несанкцыянаваныя з’езды з асноўных трас у райцэнтрыі сельскай мясцовасці.Адзін з самых небяспечных – вуліца Патапавіцкая ўЛяхавічах. Кантроль за захаваннем правіл дарожнага руху і меры да парушальнікаў– заўсёды на парадкудня.

Што тычыцца гарадскіх вуліц, то сёлета пачынаецца рэканструкцыя Першамайскай і Мінскай. Заказчык –камунгас, падрадчыкам пажадана бачыць ДРБУ-200.Увагі патрабуе асвятленне дарог, у прыватнасці – развязкі на ўездзеў райцэнтр з боку Баранавіч. Што датычыцца мастоў, ДРБУ-200 адрамантавала 10 з іх (агульная працягласць– 376 метраў).Дарожнае пытанне па ранейшаму актуальнае і вострае. Аргументы кіраўнікоў дарожных арганізацый наконт таго, што на ўсіх участках нельга адразу пакласці новы асфальт, да болю знаёмыя. Сапраўды, нельга, бо гэта патрабуе вялікіх сродкаў. А вось падтрымліваць дарожнае пакрыццё ў належным стане – задача вырашальная і абавязковая для выканання.

Факт
ДРБУ-200 абавязанаасвоіць на бягучым рамонцеі ўтрыманні мясцовыхаўтадарог каля двухмільёнаў рублёў, выдаткаваныхз абласнога бюджэту.Больш за 150 тысячрублёў прадугледжана набягучы рамонті ўтрыманне вясковыхі аграгарадскіх вуліц.

Галіна КАНЬКО.