За імгненне да бяды. Ляхавіцкія выратавальнікі знялі гадавалую дзяўчынку з падаконніка другога паверха
Іўе, Лунінец, Мазыр—гэтыя населеныя пункты апошнім часам аб’ядноўвае страшная статыстыка: тут па розных прычынах—бяспечнасці і звычайнай абыякавасці дарослых, неналежнага выканання імі бацькоўскіх абавязкаў — выпадалі з вокнаў дзеці.
Магчыма, яшчэ некалькі хвілін –і падобнай трагедыі было не пазбегнуць і ў Ляхавічах.
У мінулую нядзелю прахожыя навуліцы Южакова ў нашым райцэнтры былі ўражаны жахлівым відовішчам: на другім паверсе шматпавярховіка па падаконніку поўзала маленькае дзіця…
Праз імгненне пасля атрымання паведамлення пра надзвычайную сітуацыю па ўказаным адрасе імчалі выратавальнікі. Яны знялі гадавалую дзяўчынку з падаконніка і перадала ў рукі медыкаў. На шчасце, жыццю і здароўю малышкі нічога не пагражае, і цяпер яна знаходзіцца пад назіраннем у педыятрычным аддзяленні райбальніцы.
Першы намеснік начальніка РАНС Сяргей Гатоўчыц расказаў, што ў кватэры, акрамя дзяўчынкі, нікога не было. Выпадак будзе разглядацца на камісіі па справах непаўналетніх, якая прыме рашэнне, ці варта вярнуць дзіця ў сям’ю.Г
Фота: https://newsbash.ru