Яравы ячмень убіраюць на палетках «Ляхавіцкага льнозавода»

А за ячменем азімым паспеў яравы. Ужо 4 ліпеня можна было назіраць за работай збожжаўборачнага камбайна на палетках ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”. Працаваў і прэс-падборшчык, пакідаючы за сабой моцныя “цыліндры” свежай саломы.