Мясцовы «дрымлэнд»

Не заўважыць прыемныя змяненні ў гарадскім парку адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча немагчыма. Зусім хутка мамы і таты будуць прыводзіць сюды сваіх дзетак на сучасныя гульнёвыя пляцоўкі, а аматары спорту змогуць умацаваць здароўе на новенькіх трэнажорах.
Камунальнікі пакуль працуюць над апошнімі штрыхамі і вось-вось запросяць землякоў на ўрачыстае адкрыццё абноўленага парку адпачынку.
Рыта КРАСАВІЦКАЯ