Тэсты – гэта толькі пачатак

Закончыўся першы этап уступнай кампаніі 2019 года –цэнтралізаванае тэсціраванне. 1 ліпеня абітурыенты выконвалі завяршальныя тэсты па прадмеце «сусветная гісторыя (навейшы час)».

Усяго па Брэсцкай вобласці ў чатырох установах адук ацыі, вызначаных пунктамі для правядзення ЦТ, абітурыенты выканалі 43116 тэстаў. Яўка дляпраходжання тэстаў склала 96 працэнтаў.

Кантроль за правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання ажыццяўляўся на ўсіх этапах: ад атрымання экзаменацыйных матэрыялаў ад прадстаўнікоў спецыяльнай сувязі да перадачы выкананых тэстаў у РІКВ. У кожнай аўдыторыі, у якой праводзілася ЦТ, знаходзіліся прадстаўнікі камісій па кантролі (у іх былі задзейнічаны 36 супрацоўнікаў органаў КДК вобласці і больш за 800 работнікаў сферы адукацыі, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый). За пранясенне ў аўдыторыі мабільных тэлефонаў выдалены два ўдзельнікі ЦТ.

Па стане здароўя не змаглі закончыць выкананне тэстаў чатыры абітурыенты. Ім было прадастаўлена права прайсці ЦТ у рэзервовыя дні – 6, 8 і 10 ліпеня. Таксама скарыстацца такім правам змаглі абітурыенты, якія па аб’ектыўных абставінах (дакументальна пацверджаных) не прайшлі тэсціраванне ў асноўны дзень.


Кантроль за ходам уступнай кампаніі працягваецца на этапах прадстаўлення абіт урыентамі дакументаў у прыёмныя камісіі ўстаноў адукацыі, здачы ўнутраных уступных іспытаў, конкурснага адбору і залічэння студэнтаў, навучэнцаў у кожнай з устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Завершыцца дзейнасць камісіі па кантролі пасля прадстаўлення (да 19 жніўня) у дзяржкамісію справаздачы аб выніках работы з унясеннем пры неабходнасці прапаноў па далейшым удасканаленні парадку правядзення ўступных іспытаў.

На перыяд правядзення ўступнай кампаніі працуюць тэлефоны гарачай лініі Брэсцкай абласной камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў (Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці): у г. Брэсце – 8 (0162) 21-18-76, 21-18-94; у г. Баранавічы – 8(0163) 64-06-20; у г. Пінску – 8 (0165) 32-26-22.

Усе звароты, што датычаць пытанняў уступнай кампаніі, будуць аб’ектыўна і аператыўна разгледжаны.

КДК Брэсцкай вобласці.