Наш зямляк, вядомы беларускі паэт, празаік, публіцыст Алесь Бадак выдаў новую кнігу


«Развітанне з вечнасцю. Кніга лірыкі з каментарыямі»  — гэта новае  выданне, якое ўбачыла свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура».   Яго аўтар —  наш  зямляк,  вядомы  беларускі   паэт, празаік, публіцыст Алесь  Бадак.  


У кнігу Алеся Бадака  ўвайшлі як новыя вершы, так і  лепшыя творы з яго папярэдніх зборнікаў .

«Развітанне з вечнасцю» мае не зусім  звыклую для паэтычных зборнікаў структуру, паколькі яго пошні раздзел складаюць своеасаблівыя аўтарскія каментарыі да твораў, надрукаваных у папярэдніх раздзелах кнігі. Фактычна гэта па-мастацку напісанае мікра-эсэ, у якіх паэт разважае пра сутнасць паэтычнага слова, расказвае гісторыі стварэння некаторых сваіх вершаў  і паэм, згадваючы імёны славутых калег, многія з якіх так ці інакш аказалі ўплыў на яго творчы лёс» , — адзначана ў анатацыі.

Кніга выйшла сёлета тыражом 500 экзэмпляраў.

Шчыра віншуем земляка з цудоўным выданнем і спадзяёмся на творчую сустрэчу ў   ляхавіцкіх каардынатах!