Калі лепшы сябар – вуліца

Выкарыстана ілюстрацыя

На пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама падлеткаў запрашаюць разам з бацькамі. І гэта лагічна: менавіта з дарослых запытанне за правіннасці дзяцей. Недаглядзелі, недавучылі, недадалі ўвагі – усё гэта падстава тэрмінова правесці работу над памылкамі, пра што гаварыла і начальнік аддзела аналізу практыкі і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання УСК Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Людміла Жалнерчык, якая прыняла ўдзел у пасяджэнні КСН.

…У адзін з летніх дзён 17-гадовая Т. з сяброўкай выпіла піва, пасля ў кампаніі палілося віно. Бадзянні нецвярозай дзяўчыны па райцэнтры тройчы трапілі ў поле зроку міліцыі. У выніку – тры адмініст-рацыйныя пратаколы за распіццё спіртнога на вуліцы і з’яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах.
На пытанне, ці ведае дзяў-чына пра шкоду алкаголю для жаночага арганізму, тая адказала станоўча. Прызна-
лася, што абдумала і асэн-савала паводзіны. А грашовае пакаранне павінна стаць дадатковым стымулам, прымусіць задумацца над сваім ладам жыцця.
Справа 14-гадовага жыха-ра райцэнтра толькі на першы погляд выглядала бяскрыўдна: сын падарыў маці ружы. Падрабязнасці ўдакладніла намеснік старшыні камісіі Наталля Мацкевіч. Як аказалася, кветкі былі выразаны ў чужым агародзе. Да таго ж, падлетка неаднаразова заўважалі ўпадпітку. Размова з непаўналетнім і яго маці ў членаў камісіі была жорсткай. Жанчына павінна безадкладна ўзяцца за выхаванне сына, у адносінах якога прынята рашэнне аб правядзенні комплекснай рэабілітацыі з-за ўжывання спіртных напіткаў. Яму прадпісана прыйсці на прыём да нарколага, дзе будзе складзена адпаведная праграма.
Кожны супрацьпраўны выпадак камісія разглядае індывідуальна. Так было і ў гэты раз. На першы погляд – усё зразумела: непаўналетняя ў тры гадзіны ночы знахо-дзілася не дома ў ложку, а на вуліцы. За знаходжанне пасля 23 гадзін на вуліцы без суправаджэння дарослых у адносінах маці складзены два адміністрацыйныя пратаколы. Як высветлілася, дзяўчынка на начныя прагулкі адпраўляецца тады, калі дома знаходзіцца старэйшы брат, які выпівае…
А гэтай справы магло не быць, калі б бацька больш займаўся дзецьмі, і не сябраваў з алкаголем, Пачатковец узяў з пад’езда жылога дома веласіпед, потым яшчэ адзін. Гаспадары заявілі ў міліцыю. На пытанне Людмілы Жалнерчык, навошта браў чужое, па-дзіцячы шчыра адказвае, што свой веласіпед зламаўся. Чаму не вярнуў на месца, а недзе кінуў – спалохана маўчыць…
Бацька выхоўвае двух сыноў адзін – жонка памерла. Дапамагае бабуля. Пытанні да яго члены камісіі паставілі канкрэтныя і папярэдзілі: не адмовіцца ад алкаголю – дзяцей забяруць.
Былі на пасяджэнні і ста-ноўчыя моманты: у адносінах шасці непаўналетніх адменены статус, што ім патрабуецца дзяржаўная абарона. А гэта значыць, бацькі ўзяліся за розум.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.