Наступная станцыя – “Рэйтанаў”. 4 жніўня чыгуначнікі адзначаюць прафесійнае свята

Для чыгуначнікаў гэта прамежная станцыя чацвёртага класа. Для ўсіх астатніх “Рэйтанаў” – адзін са шматлікіх маленькіх і ўтульных прыпынкаў на шляху Беларускай чыгункі. За суткі тут праходзіць каля паўсотні паяздоў, у пераважнай большасці грузавыя. Адпаведна, і галоўныя кліенты – прадпрыемствы, сярод якіх наш торфабрыкетны завод (ён адпраўляе свае грузы не толькі па рэспубліцы, а і ў Швецыю, Фінляндыю, Расію, Украіну), “БелДан”, рэйтанаўскі вытворчы ўчастак камбіната хлебапрадуктаў і г.д. З пачатку года на “Рэйтанаве” загружана больш за паўтысячы вагонаў – амаль 33 з паловай тысячы тон прадукцыі, якую чакалі па дзясятках адрасоў.
Толькі летась гэта станцыя амаль 13 тысяч разоў станавілася адпраўнай кропкай на пасажырскім маршруце.

1.


Парадак, дысцыпліну і зручнасці для кліентаў тут забяспечвае невялікі, але зладжаны калектыў. Разам з калегамі – адзін з лепшых прыёмаздатчыкаў грузаў і багажа Людміла Ракашэвіч, якая занесена на Дошку гонару Баранавіцкага аддзялення чыгункі, білетны касір Іна Трыбухоўская, дзяжурны па станцыі Аляксей Сокал (на здымку 1). Заўтра яны, як і ўсе беларускія чыгуначнікі, адзначаць сваё прафесійнае свята.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.