Плюс 132. Столько рождений зарегистрировано на Ляховиччине за семь месяцев года

Плюс 132. Гэта столькі на Ляхавіччыне за сем месяцаў зарэгістравана нараджэнняў, з іх 69 – у райцэнтры.

Аддзел загса райвыканкама   выдаў у ліпені пасведчанне аб нараджэнні  бацькам дзяўчынкі Мелек – першынца ў інтэрнацыянальнай сям’і (тата  грамадзянін  Туркменістана, а мама — беларуска). Хлопчык  Павел нарадзіўся ў сям’і беларускі і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі.

Усяго ж у другім месяцы лета ў нашых землякоў нарадзілася дзевяць дочак і дзевяць сыночкаў. Імёны ім давалі самыя розныя. Дзяўчынак называвалі Аляксандра, Ганна, Валерыя, Ева і г.д. Сярод хлопчыкаў па-ранейшаму першынства ўтрымлівае Арцём, не здае пазіцый Яўгеній, Арсеній, Максім і іншыя.

У ліпені сярэдні ўзрост нашых мам склаў 27 гадоў, татаў – 30. Бусел першы раз завітаў у восем сем’яў, другі – у пяць, у дзвюх сямейных пар нарадзілася трэцяе дзіця, чацвёртае – у трох, расказала «Ляхавіцкаму весніку» начальнік аддзела загса Вольга Новік.