Ёсць прыёмы супраць спаду

Паказчыкі вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў ААТ «Шлях новы» падаюць. Што прадпрымае кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства для выпраўлення сітуацыі і калі чакаць паляпшэння вынікаў? Гэтыя пытанні агучыў старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі на апаратнай нарадзе ў мінулы панядзелак падчас справаздачы выконваючага абавязкі дырэктара «Шляху новага» Аляксандра Клімука аб мерах па забеспячэнні захаванасці пагалоўя БРЖ, павелічэнні вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.

Канкрэтныя крокі на гэтым шляху: у асобныя групы выводзяцца так званыя сухастойныя каровы, выдзяляюцца памяшканні для маладняку БРЖ, змены ўнесены ў рацыён статку, закладваюцца якасныя кармы, завезена 50 цялушак. Па словах кіраўніка таварыства, гэта паспрыяла таму, што за жнівень вытворчасць малака складзе 100-101 працэнт (у папярэднія месяцы 95 працэнтаў) у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Заданне па сутачных надоях малака ад каровы (цяпер кожная рагуля дае усяго 11,5 літра) па выніках года будзе выкананы, запэўніў Аляксандр Клімук, а вось па валавым надоі – не.

Па-ранейшаму даволі нізкія сярэднясутачныя прывагі БРЖ – каля 470 грамаў, як і выхад цялят – 70 працэнтаў. Асабліва шмат нараканняў на МТФ «Галавачы», ня-мала праблем і на «Вялікай Лотве».
Адной з асноўных прычын істотнага зніжэння паказчыкаў жывёлагадоўлі Аляксандр Клімук назваў кадравую: часта змяняюцца спецыялісты заатэхнічнай службы.

Старшыня райвыканкама пад-крэсліў, што сітуацыя, якая склалася ў жывёлагадоўлі «Шляху новага», – вынік адсутнасці дысцыпліны, дрэннай арганізацыі працы на гэтым сельгас-прадпрыемстве. Трэба неадкладна выпраўляць сітуацыю. Сярод канкрэтных крокаў: арганізацыя цэнтраў дарошчвання цялят, фарміраванне радзільных боксаў, набыццё неабходнага інвентару і абсталявання для замарожвання і размарожвання малодзіва. Няма сваіх спецыялістаў? Чаму б не заключыць дагавор з мясцовым кале-джам на іх мэтавую падрыхтоўку.

Усе праблемныя пытанні павінны быць вырашаны на працягу месяца. Упраўленню па сельскай гаспадарцы і харчаванні сумесна з райветстанцыяй даручана трымаць сітуацыю ў «Шляху новым» на кантролі.

Галіна КАНЬКО.