Напоўніць юныя душы святлом. Эфектыўнасць работы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі абмяркоўвалася на ліпеньскім пасяджэнні райвыканкама

Духоўна-маральнае выхаванне – тое, што ў многім вызначае далейшае жыццё, магчымасці рэалізацыі ў прафесійным і асабістым плане. Таму так важна закласці ў характары дзяцей стрыжань, які дапаможа выбраць правільныя жыццёвыя арыенціры.

Адным з дзейсных выхаваўчых сродкаў з’яўляюцца дзіцячыя
школы мастацтваў. У трох ДМШ (у Ляхавічах, Тухавічах і На-васёлках) навучаюцца 622 хлопчыкі і дзяўчынкі, расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ніна Прыхач. На базе школ і сельскіх Дамоў культуры працуюць восем філіялаў гэтых устаноў. Іх мэта – эстэтычнае выхаванне, прафарыентацыя навучэнцаў. Наколькі атрымліваецца , можна меркаваць і па тым, што нашы таленавітыя рабяты ў разнастайных конкурсах атрымліваюць узнагароды не толькі раённага ўзроўню.

Духоўна-маральнае выхаванне праходзіць праз увесь выхаваўчы працэс у сістэме агульнай адукацыі, адзначыла начальнік аддзела па адук ацыі Святлана Якубоўская. Яна спынілася на асноўных накірунках работы цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Выхаванне духоўнасці, развіццё мастацкага густу, далучэнне дзіцяці да свету прыгожага – галоўныя задачы аб’яднанняў па інтарэсах. Сярод шматграннай дзейнасці ЦДА ДіМ можна выдзеліць валанцёрскую і цімураўскую работу, якія, без перабольшання, дазваляюць рабятам праявіць і развіць свае лепшыя маральныя якасці . Дабрачынныя акцыі, калектыўна-творчыя справы, клопат пра пажылых і адзінокіх землякоў, удзел у навядзенні парадку на тэрыторыі культурна-гістарычных аб’ектаў – частка валанцёрскай дзейнасці.

Дарэчы, у скарбонцы ЦДАДіМ шмат узнагарод з турысцка-краязнаўчым «ухілам». Педагогі і вучні падарожнічаюць па малой радзіме, збіраюць багаты матэрыял па гісторыка- культурнай спадчыне краю.

Цэнтрам грамадзянскага, патрыятычнага і духоўнага выхавання з’яўляюцца музеі СШ №2, Крывошынскай і Конькаўскай школ.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі акцэнтаваў увагу на тым, каб вывучанае, даследаванае працавала на развіццё турыстычнага патэнцыялу раёна. Каб кожная ўстанова адукацыі адрознівалася ад іншых, каб выхаваць духоўна-развітую асобу, трэба паклапаціцца пра адпаведныя ўмовы. І не спыняцца ў пошуку новага.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.