З узнагародай!

За добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, актыўную мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці навучання і выхавання вучняў Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджана намеснік  дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі Наталля ЛУК’ЯНЧЫК;

Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта адзначаны дырэктар СШ № 2 Людміла ПАЎЛОЎСКАЯ, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Падлескага дзіцячага сада-базавай школы Таццяна КОЛАС;

Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – настаўнік фізічнай культуры і здароўя Крывошынскай СШ Ігар ВІТКО.

Падзячнае пісьмо раённага выканаўчага камітэта накіравана:
за добрасумленную працу, вялікі ўклад у развіццё газіфікацыі г. Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці – вадзіцелю аўтамабіля Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння Баранавіцкага ПУ «Брэстаблгаз» Чаславу БЯЛІЦКАМУ, аператару персанальных электронна-вылічальных машын Ляхавіцкага раёна газазабеспя-
чэння Яўгенію БУРЧЫЦУ; за шматгадовую і добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне і развіццё культуры раёна і ў сувязі з 70-гадовым юбілеем – настаўніку па класе баяна Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Якаву МУРЗІЧУ.