Акруговая выбарчая камісія прыступіла да работы

3 верасня 2019 года адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, на якім разгледжаны арганізацыйныя пытанні.
Старшынёй акруговай выбарчай камісіі абраны Анікевіч Аляксандр Мікалаевіч, намеснікам старшыні – Шчэрба Аксана Аляксандраўна, сакратаром – Махнач Юлія Мікалаеўна.
Адрас акруговай выбарчай камісіі: г. Баранавічы, вул. Савецкая, 79, каб. 302, тэл. 8(0163) 42-47-41.
Графік работы камісіі: панядзелак-пятніца з 10.00 да 19.00, перапынак з 14.00 да 15.00;
субота – з 10.00 да 14.00;
выхадны – нядзеля.
У склад акруговай выбарчай камісіі ад Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ўвайшла старшыня Ляхавіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў ФПБ Пракап’юк Тамара Уладзіміраўна.