Хто наводзіў марафет. Дзяржава клапоціцца, каб для падрастаючага пакалення ў дзіцячых садках, школах, пазашкольных установах былі створаны належныя ўмовы

БОЛЬШ фота тут

Дзяржава клапоціцца, каб для падрастаючага пакалення ў дзіцячых садках, школах, пазашкольных установах былі створаны належныя ўмовы для развіцця, раскрыцця творчага патэнцыялу, талентаў, спартыўных здольнасцей хлопчыкаў і дзяўчынак. І, канешне, безумоўнае патрабаванне – бяспека дзяцей.

Не застаюцца ў баку ад важнай справы бацькі рабят, а таксама грамадскія арганізацыі, шэфы – прадпрыемствы і ўстановы, проста неабыякавыя землякі. Усе разам пастараліся, каб чарговы навучальны год адукацыйна-выхаваўчыя ўстановы раёна сустрэлі абноўленымі, адрамантаванымі, прыгожымі.
Калі праходзіш або праязджаеш па завулку Южакова немагчыма не заўважыць арыгінальнае афармленне тэрыторыі дзіцячага садка № 3.
– Малыя архітэктурныя формы, гульнявое абсталя-ванне для развіцця фізічных здольнасцей дзетак – справа рук бацькоў нашых выхаванцаў. Як і аздабленне ўнутры будынка. Зазірніце ў спальныя пакоі – сапраўдная галерэя казачных герояў. Дзякуй усім за дапамогу. Асабліва
мамам выхаванцаў – Зоі Курловіч, Святлане Марцінкевіч, Наталлі Таранда, – гаворыць загадчыца ясляў-сада № 3 Людміла Мяжуева.
Марафет яшчэ адной рай-цэнтраўскай дашкольнай установы – ясляў-сада № 2 – «пацягнуў» на дыплом ІІІ ступені ў раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні і азеля-ненні тэрыторый устаноў адукацыі. І тут таксама ёсць заслуга бацькоў хлопчыкаў і дзяўчынак, якія наведваюць садок, а таксама рабочага ўстановы Артура Лешыка (на здымку) – майстра на ўсе рукі. Тэхніка, «прыпаркаваная» па ўсім перыметры тэрыторыі ясляў- сада (цягнік, машынка, карабель, зараз будуецца верталёт), у многім справа яго рук. А драўляным матэрыялам, як, дарэчы, і ўладкаваннем «рэквізіту» для гульняў дапамагае ТАА «Белпрамтрэйдынг».
Свой дабрачынны след гэта прадпрыемства пакінула і ў яслях-садзе № 4 – забяспечыла сталярным матэрыялам для рамонту і вырабу гульнявога абсталявання. Такой жа дапамогай адзначылася і ПМК-13.
– Шчыра ўдзячны і яшчэ аднаму нашаму даўняму спон-сару – ДРБУ-200, якое выдзя-ляе спецыяльныя дарожныя фарбы для абнаўлення разметкі на міні-пляцоўцы, дзе замацоўваем з дашкалятамі правілы дарожнага руху. А яшчэ залатыя рукі ў нашага работніка Дзмітрыя Смаля, які майструе цацкі для дзіцячай пляцоўкі, – расказвае загадчык ясляў-сада № 4 Ларыса Бобер.
Яе калега з ясляў-сада № 1 Людміла Бародка адзначае: з якой просьбай аб дапамозе ні звярталіся ў КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкае ЖКГ», заўжды атрымлівалі падтрымку. Сёлета камунальнікі дапамаглі разна-
стайнымі будаўнічымі матэрыяламі. Актыўны ўдзел у вырабе надворнага абсталявання прыняў прадпрымальнік Валерый Панфіла.
У Задворскага дзіцячага садка шмат сяброў сярод прадпрыемстваў раёна. Падрыхтавацца да навучальнага года дапамаглі льнозавод і «Белпрамтрэйдынг». ТАА «Мясакамбінат Ляхавічы» выдаткаваў грошы на ўладкаванне дзіцячай пляцоўкі па правілах дарожнага руху і зоны адпачынку.
Фарбы для вонкавых работ для дашкольных устаноў у Жарабковічах і Востраве набылі бацькі дзяцей. А яшчэ Востраўскаму садку дапамагло будматэрыяламі і тэхнікай КСУП «Ліпнянка».
Клопатам, увагай, шчырасцю да кожнага свята, у тым ліку пачатку навучальнага года, ахоплены выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Яго дырэктар Наталля Маслоўская з радасцю дзеліцца, што дарэчы прыйшлася спонсарская падтрымка ад РАУС, кансервавага завода, прад-прымальніка Марыі Сідаравай. Абсталяванне для сэнсарнага пакоя ЦКРНіР перадала ад упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці начальнік аддзела аналізу практыкі і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання Людміла Жалнерчык.
Сам-насам з падрыхтоўкай не засталася ніводная наву-чальная ўстанова раёна. Рабіць дабро так проста і так важна. А яшчэ – вельмі прыемна.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.