Дарагія ляхавічане! Шчыра віншуем вас з 527-годдзем горада!

Ляхавічы сёння – багаты край з вялікай духоўнай спадчынай і традыцыямі рэлігійнай талерантнасці, адкрытай гасціннасці. З года ў год горад становіцца больш камфортным для жыцця, нарошчвае эканамічны патэнцыял, будуе жыллё, мадэрнізуе інфраструктуру.
Але яго галоўнае багацце – жыхары. Вашай  працай і настойлівасцю, розумам і талентам, любоўю да сваёй малой радзімы створана ўсё, што складае гонар роднага горада.
Асаблівыя словы ўдзячнасці – нашым ветэранам, пакаленню, якое стварыла трывалы фундамент сённяшніх і будучых дасягненняў.
У гэты святочны дзень усім землякам жадаем моцнага здароўя, бадзёрага настрою, аптымізму, душэўнага міру і сямейнай згоды. Любіце наш цудоўны, утульны горад, напаўняйце яго радаснымі падзеямі, увасабляючы свае мары!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.       РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Шчаслівыя ляхавічане – сям’я Пішч.