Эстрадны мікс па «Джаз-артаўску». У мінулую пятніцу калектыў Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў зноў пацвердзіў свой высокі прафесіянальны ўзровень

Дыплом III ступені абласнога фестывалю сучаснага мастацтва «Эстрадны мікс» – узнагарода інструментальнага народнага ансамбля «Джаз-арт».

У мінулую пятніцу калектыў Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў зноў пацвердзіў свой высокі прафесіянальны ўзровень у творчым спаборніцтве сярод трох сотняў удзельнікаў. На фестывалі нашы землякі выканалі дзве кампазіцыі і заслужылі, акрамя пераможнага месца, шчырыя апладысменты гледачоў і станоўчыя каментарыі журы. Нашы выканаўцы ад душы выступалі і на пешаходнай вуліцы Савецкай каля выставачнай залы – такі песенны падарунак ад ляхавічан Брэсту-юбіляру.
«Джаз-арт» перад фестывалем паэксперыментаваў свой музычны камплект (труба, кларнет, бас-гітара, трамбон, клавішныя і ўдарных) дапоўніў скрыпкай і акардэонам. Спалучэнне атрымалася вельмі выніковае, расказаў мастацкі кіраўнік  Барыс Шабановіч. Дарэчы, нарадзіўся гэты ансамбль больш за тры дзесяцігоддзі назад, а ініцыятарам яго стварэння быў Віктар Русін.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.