Зарэгістраваны кандыдаты ў дэпутаты

16 кастрычніка 2019 года прайшло пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7, на якім было прынята рашэнне зарэгістраваць трох кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкай  сельскай выбарчай акрузе № 7.

Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваны:
Вайцешык Сяргей Канстанцінавіч, 12 верасня 1977 года нараджэння, намеснік дырэктара КУМВП ЖКГ «Ганцавіцкая раённая жыллёва-камунальная гаспадарка», пражывае ў горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці, беспартыйны, вылучаны ад працоўнага калектыву КУМВП ЖКГ «Ганцавіцкая РЖКГ». Агульная сума даходу за 2018 год склала 16 860,46 беларускага рубля, ва ўласнасці мае кватэру ў горадзе Ганцавічы, легкавы аўтамабіль «Фальксваген-Шаран» 2002 года выпуску;
Жалнерчык Людміла Мікалаеўна, 30 красавіка 1964 года нараджэння, начальнік аддзела аналізу практыкі і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, пражывае ў горадзе Брэсце, беспартыйная, вылучана шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Агульная сума даходу за 2018 год склала 44 699,82 беларускага рубля, ва ўласнасці мае кватэру ў горадзе Брэсце, два легкавыя аўтамабілі: «Фальксваген -Гольф» 2002 года выпуску, «Сітраен-С4» 2014 года выпуску;
Лосік Фёдар Сцяпанавіч, 4 лютага 1952 года нараджэння, пенсіянер, пражывае ў горадзе Баранавічы, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі, вылучаны Ліберальна-дэмакратычнай партыяй. Агульная сума даходу за 2018 год склала 6 587,11 беларускага рубля, ва ўласнасці мае дом, зямельны ўчастак у горадзе Баранавічы, наступныя транспартныя сродкі: матацыкл «Вятка» 1961 года выпуску, матацыкл ММВЗ-106 1971 года выпуску, матацыкл «Іж-Юпітэр-4К» 1981 года выпуску, легкавыя аўтамабілі ЗАЗ-968 1969 года выпуску, «Форд-Транзіт» 1992 года выпуску, «Фальксваген-Гольф» 1983 года выпуску, «Форд-Фіеста» 1992 года выпуску. З’яўляецца ўладальнікам акцый ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 4» горада Брэста.
Тамара Пракап’юк,
член акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7.