Страявым пад саксафон. Яго нельга ўявіць без саксафона, ляхавічанам Павел Кірмель вядомы больш як чалавек, што дорыць неверагодную музыку

А вось месца працы зусім не музычнае – Баранавіцкая ваенная камендатура, чаго не скажаш пра пасаду. Ён музыкант-артыст вышэйшай катэгорыі.
І хоць даўно з баранавіцкай прапіскай, на сваю малую радзіму спяшаецца амаль кожны дзень. Тут жывуць бацькі, сюды ж літаральна ляціць на рэпетыцыі народнай эстраднай групы «Пачатак» у ГДК. І ў свае 26 гадоў ужо можа пахваліцца, што музычны стаж перасягнуў дзесяцігоддзе.
Фота  Маргарыты КУХТА.