З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за высокія дасягненні ў працоўнай дзейнасці, добрасумленнае стаўленне да працы і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка, а таксама 20-годдзем з дня ўтварэння ДЭУ-24 – вадзіцель аўтамабіля ўчастка ЛДД-243 Аляксандр ЯНУШКА;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аўтамабільнага транспарту, асабісты ўклад у павышэнне якасці аўтатранспартных паслуг і ў сувязі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка – вадзіцель аўтобуса аўтаатрада ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы» Аляксандр БУРЧЫЦ.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і адказнасць, якаснае выкананне сваіх службовых абавязкаў і ў сувязі з юбілейнай датай адзначаны вадзіцель аўтамабіля райвыканкама Уладзімір Грынцэвіч.