Прамыя тэлефонныя лініі

7 снежня з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях парадку рэгулявання зямельных адносін, работы аграпрамысловага комплексу, прыёму малака ў насельніцтва, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, адчужэння жылля ва ўласнасць грамадзянам у сельскай мясцовасці, аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў правядзе першы намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта РАБКАВЕЦ Валерый Васільевіч. Хвалюючыя пытанні можна задаць па тэлефоне ў горадзе Брэсце 8-0162-21-31-21.

7 снежня з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях гандлю, прадпрымальніцтва, інвеставання, знешняй эканамічнай дзейнасці, эканамічнага развіцця раёна, дзяржаўнай маёмасці, бытавога абслугоўвання насельніцтва правядзе намеснік старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта НАВАГРАН Андрэй Тадэвушавіч.
Пытанні можна задаць па тэлефоне 6-05-65.