Мы таксама Брэстчына! 4 снежня Брэсцкая вобласць адзначае юбілей – 80 гадоў з дня ўтварэння


Сваю віншавальную паштоўку Брэстчыне падрыхтавалі члены БРСМ  і маладзёжнага парламента Ляхавіччыны.

Ад усёй душы віншуем вас са знамянальным юбілеем –  80-годдзем з дня ўтварэння вобласці!
Брэсцкая вобласць – край гераічнага лёсу і ратнай доблесці. За мінулыя восем дзесяцігоддзяў зямля паміж Бугам і Прыпяццю прайшла праз многія выпрабаванні. Яна першай прыняла на сябе ўдар вераломных нямецка-фашысцкіх захопнікаў і адчула боль незаменных страт і страшных разрух. Дзякуючы самаадданай працы людзей наша вобласць паўстала з руін, каб далей жыць і развівацца.
Сёння Брэстчына – гэта перспектыўны і эканамічна развіты рэгіён з эфектыўным аграпрамысловым комплексам. Яе ведаюць далёка за межамі краіны па Белавежскай пушчы і гераічнай Брэсцкай крэпасці, па спартыўных і вытворчых дасягненнях. Аднак самы галоўны здабытак – людзі-працаўнікі. Вашы энергічнасць і прадпрымальнасць, працавітасць і талент, мэтанакіраванасць і любоў да сваёй малой радзімы дапамагаюць дабівацца надзвычайных вынікаў, захоўваць традыцыі продкаў, мяняцца ў лепшы бок.
У гэтыя юбілейныя дні па-асабліваму адчуваецца непарыўная сувязь часоў і пераемнасць пакаленняў. І сёння наша вялікая ўдзячнасць – ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія адстаялі свабоду і незалежнасць роднай Беларусі. Мы ўдзячны ўсім, хто адбудоўваў разбураныя гарады і вёскі, здзяйсняў працоўныя подзвігі і працягвае ствараць у імя росквіту любімага краю.
Дарагія землякі!
Гісторыя працягваецца. Упэўнены, што разам, адчуваючы сваю асабістую адказнасць за лёс малой радзімы, мы зможам зрабіць берасцейскую зямлю яшчэ больш прыгожай, утульнай і камфортнай для жыцця людзей.
У гэты святочны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, дабра, упэўненасці ў сваіх сілах і ў заўтрашнім дні. Няхай у кожным доме пануюць шчасце, радасць, любоў! Поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт.     Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў.