Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!

Ад усёй душы віншую вас са знамянальным юбілеем – 80-годдзем з дня ўтварэння раёна!
За 80 гадоў пройдзены вялікі, цяжкі і слаўны шлях. Разам з усёй краінай ляхавічане ваявалі на палях бітвы, аднаўлялі народную гаспадарку. Вы па праву ганарыцеся сваімі землякамі – працавітымі, сумленнымі, самаадданымі.
Закладзеныя дзесяцігоддзямі традыцыі беражліва захоўваюцца і прымнажаюцца тымі, хто прыходзіць на змену папярэднім пакаленням.
Шчыра жадаю раёну стабільнасці і працвітання, а ўсім жыхарам – моцнага здароўя, добрых падзей, шчасця, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні!
З павагай, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Людміла ЖАЛНЕРЧЫК.