Ледзяная купель. Напрыканцы мінулага тыдня праваслаўныя вернікі адзначылі свята Хрышчэння Гасподняга

БОЛЬШ ЗДЫМКАЎ У ФОТАРЭПАРТАЖЫ

Напрыканцы мінулага тыдня праваслаўныя вернікі адзначылі свята Хрышчэння Гасподняга.
Традыцыйныя хрышчэнскія купанні прайшлі на тэрыторыі гарадской зоны адпачынку 18 студзеня. Увечары жыхары райцэнтра сабраліся на беразе ракі, каб прыняць удзел у абрадзе асвяшчэння хрышчэнскай купелі, які правёў іерэй Максім.
Акунуцца ў ледзяную ваду рызыкнулі не ўсе, многія абмежаваліся абмываннем твару. Але знайшліся-такі больш за два дзясяткі смельчакоў, для якіх арганізавалі спецыяльны масток, лесвіцу ў ваду. Для агульнай бяспекі побач дзяжурылі супрацоўнікі Асвода, РАНС і медыкі. У павільёне райпо пасля акунання прапанавалі пагрэцца гарачым чаем.
А раніцай 19 студзеня святочная літургія і чын асвяшчэння вады прайшлі ва ўсіх храмах, у тым ліку Крыжаўзвіжанскай царкве ў Ляхавічах (на здымку зверху). Кожны жадаючы змог узяць дадому ёмістасць з асвечанай вадой, якая, па перакананні вернікаў, цэлы год будзе ахоўваць ад хвароб, дрэнных думак і няшчас-цяў.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.