Шашкі нагало! У Ляхавічах прайшоў адкрыты турнір па шашках памяці І.С. Прыгодзіча

15 лютага ў Ляхавіцкай СДЮШАР сабраліся больш за 30 аматараў гульні ў шашкі з розных рэгіёнаў Беларусі. Тут прайшоў адкрыты турнір па шашках памяці Івана Прыгодзіча. Арганізатарам спаборніцтваў выступіў Русінавіцкі ФАК.

Іван Прыгодзіч – кандыдат у майстры спорту, доўгі час прадстаўляў Ляхавіцкі раён на спаборніцтвах рознага ўзроўню па шашках.

На гэты раз месцы размеркаваліся наступным чынам. Першым стаў майстар спорту міжнароднага класа Васілій Нагурны з Драгічына, другі – кандыдат у майстры спорту Анатолій Шушкевіч з Бярозы, трэцяе месца ў кандыдата ў майстры спорту Мікалая Салейкі з Баранавічаў.

Ірына КУЗЬМІЧ.