Наш чалавек на Гульнях. Будзем балець за Улада!

Днямі стала вядома, што наш зямляк, выхаванец ляхавіцкай школы дзюдо Уладзіслаў Цярпіцкі будзе ўдзельнічаць у ІІ Еўрапейскіх гульнях у складзе каманды беларускіх дзюдаістаў. Улад будзе спаборнічаць у самай «магутнай» – 100 плюс – вагавай катэгорыі.

Спаборніцтвы па дзюдо ў рамках Еўрагульняў стартуюць 22 чэрвеня, а выступленне барцоў «нашай» вагавай катэгорыі – 24 чэрвеня.
Цэнтрам еўрапейскага дзюдо на гэтыя дні стане сталічная «Чыжоўка-Арэна», з жаданнем выступіць на якой заявіліся 49 каманд. Турнір прыроўнены да Чэмпіянату Еўропы і з’яўляецца для атлетаў адным з фільтраў да ўдзелу ў Алімпіядзе-2020 у Токіа.
Будзем балець за нашых! Будзем балець за Улада!
Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.