Увага: тэлефануюць махляры

На тэрыторыі Брэсцкай вобласці назіраецца ўсплеск актыўнасці зламыснікаў, якія звоняць на мабільныя тэлефоны грамадзян і пад выглядам прадстаўнікоў банкаўскай установы спрабуюць завалодаць рэквізітамі банкаўскіх плацежных картак і іншымі канфідэнцыяльнымі данымі. Маўляў, неабходна тэрмінова ажыццявіць якія-небудзь дзеянні з банкаўскай плацежнай карткай, таму што хтосьці спрабуе ўкрасці з яе грашовыя сродкі, афармляе крэдыт ці ажыццяўляе падазроную аплату. Таксама зламыснікі могуць любым шляхам спрабаваць даведацца пра ваш пароль ад якога-небудзь акаўнта і затым выканаць дзеянне па пераводзе сродкаў і г. д.

РАУС нагадвае, што ні ў якім выпадку нельга: паведамляць каму-небудзь рэквізіты карткі ці адпраўляць іх фота праз сетку інтэрнэт; паведамляць даныя, атрыманыя ў выглядзе SMS-паведамленняў (сеансавыя паролі, код аўтарызацыі, пароль 3-D Sequre і г. д.); карыстацца сістэмай «Інтэрнэт-банкінг» на чужых камп’ютарах ці мабільных устройствах; захоўваць пін-код разам з карткай (на картцы); рэагаваць на пісьмы ад невядомага адпраўніка (хутчэй за ўсё гэта спам ці махляры); адкрываць падазроныя ўлажэнні да пісьма, спачатку пазваніце адпраўніку і даведайцеся, што гэта за файл. Не трэба адпраўляць у адкрытым выглядзе важныя даныя (фота дакументаў, паролі і г. д.). У выпадку неабходнасці – заархіваваць і ўстанавіць складаны пароль; таксама не трэба пераходзіць па неправераных спасылках і наведваць сайты сумніўнага зместу; адкрываць вокны, што ўсплываюць, рэкламныя банеры і ўстанаўліваць прапануемае невядомымі сайтамі праграмнае абсталяванне; перадаваць незнаёмым мабільны тэлефон ці сім-карту, у выпадку перадачы – кантраляваць усе дзеянні, якія робяцца, з устройства.
Аддзяленне крымінальнага вышуку РАУС.