Музыка лічбаў Наталлі Дубовік, якая працуе ў фінансавым аддзеле Ляхавіцкага райвыканкама

Галоўны бухгалтар фінансавага аддзела райвыканкама Наталля Дубовік

Ранейшы стэрэатып аб працы бухгалтараў, узброеных калькулятарам і лічыльнікамі, даўно сцёрты. Сёння на стале фінансіста —камп’ютар, вакол утульная і адначасова дзелавая атмасфера. Іменна ў такой забяспечвае своечасовае правядзенне разлікаў з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, складае і прадстаўляе бухгалтарскую справаздачу галоўны бухгалтар фінансавага аддзела райвыканкама Наталля Дубовік. Гэтая ўпэўненая ў сабе прывабная жанчына больш за 25 гадоў займае пасаду, што патрабуе пэўнага складу характару, хуткасці мыслення. Зарэкамендавала сябе, як сцвярджае начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Маляр, адказным і высокакваліфікаваным спецыялістам.
Першы яе працоўны вопыт вядзе адлік з пасады галоўнага бухгалтара ў адной з гаспадарак Мядзельскага раёна, потым была работа ў райвыканкаме гэтага ж раёна. А з 1988 года Наталля Леанідаўна працуе ў Ляхавічах, з якімі звёў лёс, дзякуючы мужу-ваеннаму. І, па яе словах, каб прыйшлося зноў выбіраць прафесію, не задумваючыся, спынілася б на гэтай — звязанай з музыкай лічбаў.
Аказваецца, чытаць бухгалтарскі баланс можна як раман з цікавым сюжэтам.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *