Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

РАШЭННЕ. Днямі зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 26 снежня 2012 года № 143 «Аб лімітах здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў і падземных вод на 2013 год». Рашэнне ўступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.
· СЛУЖБА ЗАНЯТАСЦІ. Як расказала намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Ланкуць, з пачатку года ў службу занятасці за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуўся 61 чалавек, 26 з якіх працаўладкаваны. Зараз у Ляхавіцкім раёне ў якасці беспрацоўных зарэгістравана 64 чалавекі, з якіх 22 жанчыны. На прадпрыемствах і ў арганізацыях маецца 168 вакансій, у тым ліку 106 — рабочыя спецыяльнасці.
· МАЛАДЗЁЖНАЯ АКЦЫЯ. Як паведаміла першы сакратар райкама ГА БРСМ Ларыса Юшкевіч, з 6 па 14 лютага ў межах рэспубліканскай акцыі » За любімую Беларусь» праходзіць SМS-акцыя на лепшае пажаданне роднай вёсцы, гораду, краіне.
· ТРЭЦІ. Белтэлерадыёкампанія ўчора запусціла ў тэставае вяшчанне першы сацыякультурны тэлеканал «Беларусь 3».
У эфіры тэлеканала пераважаюць перадачы на беларускай мове.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *