Калі ласка, вашу дэкларацыю

У адпаведнасці з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь «Аб падаходным падатку з фізічных асоб» не пазней 1 сакавіка 2013 года падатковую дэкларацыю (разлік) абавязаны прадаставіць фізічныя асобы, якія атрымалі на працягу 2012 года даходы:
— ад платнага адчужэння (у тым ліку шляхам продажу, мены) больш як адной кватэры, аднаго жылога дома, адной дачы, аднаго садовага доміка, аднаго гаража, аднаго зямельнага ўчастка на працягу 5 гадоў;
— ад платнага адчужэння на працягу каляндарнага года больш за адзін аўтамабіль або другога транспартнага сродку, а таксама аднаго аўтамабіля, тэхнічна дапушчальная агульнага маса якога перавышае 3,5 тоны, або колькасць сядзячых месцаў якога, акрамя сядзення вадзіцеля, перавышае восем;
— пры атрыманні ў выніку дарэння маёмасці і грашовых сродкаў ад фізічных асоб на суму звыш за 26,5 млн. руб. ад усіх крыніц у каляндарным годзе;
— атрыманыя за мяжой і (ці) з-за мяжы (заработная плата, прэміі, паштовыя і банкаўскія пераводы);
— іншыя даходы, утрыманне падатку з якіх не ўскладзена на падатковых агентаў.
Падатковую дэкларацыю (разлік) неабходна прадаставіць не пазней 1 сака-віка 2013 года ў падатковыя органы па месцы жыхарства і ўплаціць вызначаны падатак не пазней 15 мая 2013 года.
Звяртаем увагу, што на час прыёму дэкларацый, інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Ляхавіцкім раёне працуе ў рабочыя дні з 8.00 да 19.00 (без абедзеннага перапынку), а таксама 16, 23 лютага 2013 года з 10.00 да 14.00.
Больш падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні можна атрымаць у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Ляхавіцкім раёне па тэлефонах: 2-34-86, 2-41-47.
У інспекцыі ажыццяўляецца папярэдняе кансультаванне і папярэдні запіс фізічных асоб на прадастаўленне дэкларацыі (разліку).
Анатолій ЖАБІК,
начальнік інспекцыі
МПЗ па Ляхавіцкім раёне.

Фота з сайта http://wmn.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *