Вкусно, калорийно, здорово кормят пациентов в Ляховичской центральной районной больнице

Працоўны дзень у работнікаў харчаблока цэнтральнай раённай бальніцы пачынаецца ў 6 гадзін раніцы і доўжыцца да 6 вечара. На працягу 12 гадзін тутэйшы калектыў шчыруе з адной мэтай — смачна, каларыйна, здорава, захоўваючы ўсе тэхналогіі і санітарна-гігіенічныя патрабаванні, накарміць усіх пацыентаў (у сярэднім каля 250 чалавек штодзённа), якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў ЦРБ.
Гэтыя 11 чалавек — повары, дыетсястра, кухонныя рабочыя — як і медыкі, у адказе за здароўе хворых, бо, як вядома, смачная, з любоўю і клопатам прыгатаваная ежа — добры памочнік у барацьбе з хваробамі.
А гатуюць мясцовыя кулінары сапраўды здорава. Кожная страва — толькі з натуральных прадуктаў. Для самых маленькіх пацыентаў з дзіцячага аддзялення — асобнае меню, як і для тых, каму неабходна дыетычнае харчаванне. Дарэчы, кожную страву, перш чым яна трапіць на стол да хворых, абавязкова спрабуе дзяжурны ўрач.
Калектыў харчблока райбальніцы — прафесійны, дружны і зладжаны. Тон у рабоце задаюць самыя вопытныя і адказныя. Напрыклад, старшы повар Святлана Жытко (на здымку яна з кухоннымі рабочымі Аленай Беляновіч, Надзеяй Латушка, Наталляй Вайцешык), якая працуе тут ужо 24 гады.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *