«Ляхавіцкі веснік» стал победителем республиканского конкурса

Шосты год запар напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў сталічны Дом афіцэраў запрашаюцца журналісты — пераможцы творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва краіны. Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў прынялі ўдзел міністр абароны Юрый Жадобін і міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі.
Святочная атмасфера, заслужана высокія словы пра беларускую армію і тыя адказнейшыя задачы, якія яна вырашае, падкрэсленая важнасць ролі СМІ ў патрыятычным выхаванні насельніцтва, годнае стаўленне да чалавека ў пагонах — усё гэта і шмат іншых прыемных момантаў суправаджалі ўрачыстае дзейства, якое з удзячнасцю за ўвагу да тэмы дня і са спадзяваннем на далейшае супрацоўніцтва стварылі арганізатары творчага конкурсу.
Вельмі прыемная і ганаровая акалічнасць: пераможцам рэспубліканскага конкурсу стаў і «Ляхавіцкі веснік», які атрымаў дыплом ІІ ступені Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі ”спецыяльны праект” — за спецыяльную рубрыку «Служу Айчыне!», якая адлюстроўвае жыццё і дзейнасць органаў ваеннага кіравання, злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл, ваенных навучальных устаноў і арганізацый Міністэрства абароны. Узнагароду ўручыў міністр абароны краіны генерал-лейтэнант Юрый Жадобін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *