Традыцыя сустрэч. Традыцыя трэцяга чацвярга месяца ў Ляхавіцкім раёне – інфармацыйна-прапагандысцкая

Традыцыя трэцяга чацвярга месяца – інфармацыйна-прапагандысцкая. Звычайна ў Ляхавіцкім раёне ў гэты дзень працуе – сустракаецца з калектывамі арганізацый, устаноў,прадпрыемстваў – шэсць ІПГ. Акцэнт падчас такіх сустрэч робіцца на вектарах унутранай і знешняй палітыкі, тым, што хвалюе і цікавіць.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Леанідам Калбаса наведала райбальніцу. У рабоце ІПГ прымала ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Жалнерчык.
Як заўсёды, тэмы – слушныя, цікавыя, сацыяльна значныя. На парадку дня ліпеньскага маршруту ІПГ – размова пра беларускія брэнды на міжнароднай арэне.
Наступнае пытанне датычыла асноўных аспектаў сацыяльнай палітыкі ў Брэсцкай вобласці і Ляхавіцкім раёне. Леанід Іосіфавіч асобна спыніўся на сацыяльным абслугоўванні і сацпадтрымцы насельніцтва.
У Ляхавіцкім ТЦСАН працуе пяць аддзяленняў, на ўліку ў цэнтры стаяць 7362 чалавекі з ліку сацыяльна ўразлівых катэгорый насельніцтва. На Брэстчыне актыўна развіваюцца альтэрнатыўныя формы жыццеўлад-кавання пажылых грамадзян і інвалідаў. На Ляхавіччыне, напрыклад, укаранёны такія інава-цыйныя формы сацабслугоўвання як прыёмныя, патранатныя, гасцявыя сем’і, дом узаемадапамогі і дом сумеснага пражывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.
Як адзначыў Леанід Калбаса, на рынку працы вобласці і раёна захоўваецца кантралюемая сітуацыя. За шэсць месяцаў ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуліся 168 чалавек, з якіх статус беспрацоўнага атрымалі 63 чалавекі. Працаўладкавана 138 чалавек.
На 1 ліпеня ўзровень беспрацоўя ў раёне склаў 0,3 працэнта.
Важным накірункам сацыяльнай сферы з’яўляецца сістэма адукацыі, яе развіццё ў разрэзе раёна і вобласці разгледзелі падчас работы ІПГ.
30 чэрвеня адбылося заключнае пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага
склікання. На асобныя вынікі дэпутат Людміла Жалнерчык звярну-
ла ўвагу, расказала падрабязней пра работу заканадаўчага органа. Напрыклад, дэталёва спынілася на прадстаўленых праектах Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Таксама Людміла Мікалаеўна адзначыла, што бальная сістэма для ацэнкі парушэнняў ПДР не трапіла ў новы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў скарысталася магчымасцю сказаць вялікі дзякуй героям сучаснасці. Іх выбралі час, абставіны, сітуацыя – і беларускія медыкі справіліся з такім экзаменам на выдатна. Таксама яна адзначыла, што выступаць перад людзьмі ў белых халатах для яе асаблівы гонар.
Неабыякавасць, актыўнасць у грамадскіх справах сваёй краі-
ны – тое, што неабходна выхоўваць у кожным беларусе. Людміла Жалнерчык заклікала ўключыць сваю свядомасць, і ў час выбарчай кампаніі выканаць сваё канстытуцыйнае права – выбіраць.
– Нам пашчасціла жыць у мірнай, незалежнай краіне. Неабходна зберагчы нашы індывідуальнасць і права на самавызначэнне, у нашых руках – лёс краіны. Гэтага губляць нельга, – адзначыла Людміла Жалнерчык.
Сустрэчы прадстаўнікоў мясцовай улады з калектывамі раёна працягваюцца. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Людміла Жалнерчык і старшыня райсавета Леанід Калбаса наведалі на гэтым тыдні Ляхавіцкі РАУС і камунгас. Асобнай кропкай на працоўным маршруце стаў Ганчароўскі сельсавет.
Старшыня райвыканкама таксама працягвае сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Важныя тэмы, пытанні, што датычаць развіцця раёна, узнімаліся ў ПМК-13, ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі», райаграсэрвісе. Кожная сустрэча дазваляе больш дакладна накіраваць вектары, па якіх працуе ўлада, штосьці вырашыць на месцы, многае ўзяць на аловак і перадаць для разгляду ў адказныя службы, а часам шукаць кампраміс.

Маргарыта КУХТА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.