Выбіраем шчаслівую будучыню. У Беларусі з 4 па 8 жніўня ўключна праходзіць датэрміновае галасаванне

Сярод першых, хто прагаласаваў датэрмінова на Ляхавіцкім-Камсамольскім участку № 3, – сям’я Цалей (на здымку). Алена і Віталій прыйшлі на ўчастак разам з дзецьмі: пяцігадовым Максімам, чатырохгадовай Алінай і Данілам, якому ўсяго паўгода. «Галасуем за шчаслівую будучыню нашай краіны і нашай сям’і. За тое, каб хутчэй справіць наваселле ў доме, што будуем за льготны крэдыт. І каб сямейны капітал, што належыць нам, у свой час дапамог дзецям, напрыклад, атрымаць добрую адукацыю», – падзяліліся маладыя выбаршчыкі.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.