В Ляховичах на парковке столкнулись автомобили

18 жніўня ў 16.15 на завулку Пушкіна ў райцэнтры (насупраць паліклінікі) вадзіцелі аўтамабіляў «Рэно» і «Таёта» адначасова выязджалі з паркоўкі ў процілеглых напрамках і сутыкнуліся.

У аварыі ніхто не пацярпеў. «Рэно» атрымала нязначныя пашкоджанні. У адносінах абодвух вадзіцеляў складзены пратаколы.

За рулём транспартных сродкаў знаходзіліся ляхавічанка 1976 г. н. і жыхарка раёна 1971 г. н.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.