Абараніць людзей і эканоміку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 жніўня правёў нараду па развіцці важнейшых арганізацый Міністэрства прамысловасці.
Галоўнай тэмай нарады стала сітуацыя, якая склалася на буйнейшых прадпрыемствах Мінпрама.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што некалькі дзён таму прыняў з дакладам Першага намесніка Прэм’ер-міністра і Міністра фінансаў. На сустрэчы з імі быў прааналізаваны стан спраў у крэдытна-фінансавай сістэме, разгледжаны пытанні напаўняльнасці бюджэту. «Усе вельмі добра разумеюць: чым эфектыўней работа прамысловых прадпрыемстваў, тым больш сродкаў паступіць у бюджэт. А значыць, дзяржава зможа прафінансаваць сацыяльныя праграмы ў большым аб’ёме. Мы, прааналізаваўшы бюджэт, не бачым праблем з фінансаваннем асноўных сацыяльных мера-прыемстваў на гэты год, у тым ліку і па заработнай плаце. У сувязі з гэтым стабільная работа прамысловасці, асабліва нашых буйнейшых прадпрыемстваў, – краевугольны камень эканомікі краіны», – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Ва ўдзельнікаў нарады, перш за ўсё кіраўнікоў прадпрыемстваў, Прэзідэнт пацікавіўся, якая маральна-псіхалагічная абста-ноўка ў працоўных калектывах, як ідуць вытворчыя працэсы і як складваецца сітуацыя з экспартам прадукцыі.

Па выніках сямі месяцаў амаль усе галіны прамысло-васці дабавілі ў тэмпах росту, зніжаюцца запасы гатовай прадукцыі, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Вядома, гэта станоўчыя сігналы, сказаў ён. У той жа час Прэзідэнт пацікавіўся прагнозамі, як прадпрыемствы плануюць завяршыць 2020 год.

Паводле яго слоў, сітуацыя, якая склалася, небяспечная для эканомікі краіны ў тым ліку і таму, што апаненты ўлады спрабуюць расхістаць унутраны фінансавы рынак. «Цяпер ужо адкрыта нашы ўнутраныя нягоднікі заклікаюць дэстабілізаваць фінансавы рынак. Некаторыя людзі ж гэтаму паддаюцца – валюту з банкаў забраць і гэтак далей», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што гатовы весці дыялог, у тым ліку аб абнаўленні Канстытуцыі. І весці гэты дыялог ён у першую чаргу мае намер з працоўны-мі і студэнцкімі калектывамі. «І вяскоўцы маюць права на сваё слова, і рабочыя хочуць сваё слова сказаць, і спецыялісты гэтых прадпрыемстваў, і настаўнікі, і ўрачы. А не малойчыкі, якія бясчынствуюць, ходзяць па вуліцах і крычаць, што яны хочуць дыялогу. Ніякага дыялогу яны не хочуць. І з вуліцай ніхто з улад за стол перагавораў не сядзе», – сказаў Прэзідэнт.

«Галоўнае для нас – эканоміка. Калі ў нас будуць нармальна працаваць прадпрыемствы, нам не страшныя ніякія катаклізмы. З вуліцай мы справімся, як бы ім ні хацелася дэстабілізаваць гэту абстаноўку», – заявіў беларускі лідар.

Па матэрыялах БЕЛТА.