На ўрокі з прафсаюзам

Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Буцько ў першы дзень новага навучальнага года з падарункамі завітала ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Свята, прысвечанае Дню ведаў, было багатае на сюрпрызы, прыемныя моманты і віншаванні. Рабяты спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах і, канешне, радаваліся набору новых гульняў. Сапраўды, дарыць дабро так прыемна.

ЦКРНіР – не адзіны адрас, па якім прафсаюзы напярэдадні 1 верасня аказалі разнапланавую дапамогу падчас дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям!». Так, матэрыяльная дапамога ў падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года аказана 59 членам прафсаюза, 35 з іх з’яў-ляюцца бацькамі ў мнагадзетных сем’ях, 22 – няпоўных сем’ях.

Сума дапамогі перавысіла 3100 рублёў.

Людміла Буцько адзначыла, што гэта акцыя не адзінкавая такога кшталту. У калектыўных дагаворах, заключаных паміж кіраўніком і прафкамам, замацаваны гарантыі і льготы сем’ям, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.