Для юных мадэльераў, скалалазаў і не толькі. У Ляхавіцкім цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі больш за 100 гурткоў рознага профілю

Гэтым часам у бацькоў, акрамя асноўных – «навучальных» – клопатаў, узнікае вельмі важнае пытанне: як арганізаваць карысны і даступны вольны час для дзіцяці. Тут на дапамогу прыходзяць установы дадатковай адукацыі.

У Ляхавічах заняткі па душы і інтарэсах лёгка зможа знайсці любы школьнік і нават дашкольнік. У мясцовым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі больш за 100 гурткоў рознага профілю.

– Кожны выкладчык хоча «ўлюбіць» у сваю справу, каб дзеці прыходзілі на заняткі з задавальненнем, з захапленнем працавалі над сваімі вырабамі, займаліся танцамі, канструявалі робатаў… Мы вельмі чакаем нашых юных падапечных і будзем рады, калі ў гуртках з’явяцца новыя хлопчыкі і дзяўчынкі, – гаворыць намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Галіна Шайкоўская.

У ЦДАДіМ кожны знойдзе нешта па душы. Стаць на крок бліжэй да ўлас-ных вынаходніцтваў і адкрыццяў, даве-дацца, на якія цуды здольна тэхніка, дапаможа гурток «Робататэхніка». І хоць ён адносна малады (працуе ўсяго два гады) – ужо карыстаецца папулярнасцю ў юных ляхавічан.

Яшчэ адна эксклюзіўная прапанова ад цэнтра – гурток «Скалалажан- не». Заняткі праходзяць на базе СШ № 1, дзе ўстаноўлена спецыяль-нае альпінісцкае абсталяванне. Аматары актыўнага адпачынку могуць пайсці ў гурткі «Юныя турыс-ты», «Турызм і спартыўнае арыен-таванне», «Пешаходны турызм і спартыўнае арыентаванне».

Заўважылі ў свайго дзіцяці любоў да музыкі і здольнасці вакалу? У гуртку «Вясёлыя ноткі» яны атрымаюць парады ад пра-фесіяналаў, як працаваць з голасам, трымацца на сцэне. У гуртку «Аэробіка» навучаць асновам танца, як правільна трымаць постаць.

Уключыць фантазію на поўную моц і майстраваць… Для гэтага ў цэнтры шэраг гурткоў рознай накіраванасці: «Лянок», «Саломка», «Мяккая цацка», «Бісерапляценне», «Фантазія», «Рукадзельніца», «Кветкавы дызайн», «Пляценне з паперы», «Чароўны клубочак», «Цуда-цеста».

Даведацца пра ўсе асаблівасці і тонкасці рамонту адзення, працу на швейнай машыне, пашыў нескладаных вырабаў з тканіны, пазнаёміцца з гісторыяй моды, стылямі адзення і, самае галоўнае, выхоўваць пачуццё стылю і пры-гажосці – усё гэта чакае ў гуртках «Юны мадэльер», «Мода».

У «Прынт-майстэрні», якая з’явілася ў цэнтры год назад, на-вучаць упрыгожваць сваё адзен-не з дапамогай прынтаў, якія выконваюцца спецыяльнай фарбай на тканіне.

Для юных паліглотаў працуюць гурткі «Займальная польская» і «Займальная англійская».

Даведацца шмат цікавага пра Ляхавіччыну можна ў гуртках «Юныя краязнаўцы», «Спадчына».

А маленькіх ляхавічан – дашкалят – чакаюць у аб’яднанні «Малы-шок». Тут яны будуць вывучаць англійскую мову і рытміку, маляваць, ляпіць, гуляць і яшчэ шмат чаго цікавага.

Заняткі ў цэнтры пачаліся з 10 верасня, аднак, калі дзіця зацікавілася адным з напрамкаў, яно можа прыйсці і паспрабаваць свае сілы ў любы час навучальнага года.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.