Эфектная «Жытніца». 11 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры

Душа радуецца, вельмі хораша спяваюць!
Гэтыя шчырыя словы гучалі ў адрас вакальнага ансамбля «Жытніца» Ураджайнінскага СДК, калі калектыў выступаў на фестывалі «З крыніц спрадвечных».

Увогуле, кожны нумар у выкананні «Жытніцы» – сапраўдны падарунак для слухачоў. Адметная манера выканання, мілагучнасць, арыгінальная аранжыроўка, тонка падабраны рэпертуар, у якім беларускія і рускія народныя песні, аўтарскія творы, – усё гэта вылучае прыгожы эфектны калектыў самадзейных артыстаў Ураджайнінскага СДК.
Творчы шлях «Жытніцы» налічвае амаль тры дзесяцігоддзі. Ансамбль існаваў пад рознымі назвамі, мяняўся, хоць і нязначна, склад. Але нязменнымі заставаліся любоў да песні і жаданне радаваць слухачоў. Калектыў сёння – гэта адданыя творчасці загадчык Ураджайнінскага СДК Ларыса Ясевіч, бібліятэкар Навасёлкаўскай СБ Алена Сідаровіч, бібліятэкар Ураджайнінскай СБ Таццяна Зелянко, настаўніца Навасёлкаўскай СШ Таццяна Петух, работніца Ураджайнінскага ФАПа Раіса Шадура, акампаніятар Ураджайнінскага СДК, ён жа мастацкі кіраўнік ансамбля Аляксандр Гуліцкі.
Чарговая рэпетыцыя: секунда цішыні і палілася цудадзейная беларуская мелодыя ў суправаджэнні непаўторнага баяна…

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.