Матуліна шчасце. 14 кастрычніка — Дзень маці

Быць мамай сапраўднае жаночае шчасце. У гэтым упэўнена ляхавічанка Валянціна Юрлевіч

Яна заўжды старалася быць падобнай на сваю маці, якую лічыць прыкладам мудрасці, веры, жаноцкасці, шчырасці, адданасці сям’і. У такіх жа традыцыях старалася выхоўваць сваіх сына і дачку. Сёння яе дачка Алёна Гецман ужо сама мама двух сыночкаў
і ва ўсім бярэ прыклад з іх бабулі – сваёй матулі.

Самая шчырая ўсмешка, самы пяшчотны дотык, самая добрая душа, самае вялікае сэрца, самая бязмежная любоў. Усё гэта ў яе – мамы, мамачкі, матулі – самага лепшага і галоўнага чалавека ў лёсе кожнага.
Зусім няважна, колькі гадоў маці – 20, 50 ці 80, яна заўжды перажывае, клапоціцца пра сваіх дзяцей, гатова ўсё зрабіць і ўсё аддаць, каб сыны і дочкі былі шчаслівыя, каб у іх усё ладзілася, яны не ведалі бедаў і праблем.
Якое велікадушнае ў матулі сэрца: яно і любіць бязмерна, і гатова прабачыць любыя крыўды. А поспехі дзяцей для яе – найлепшы падарунак.
Як мага часцей гаварыце дарагім людзям прыемныя словы і пры-знавайцеся ў любві. І абавязкова знайдзіце час, каб павіншаваць родных, любімых з Днём маці.
Няхай гэты восеньскі дзень стане для ўсіх матуль і бабуль яшчэ святлейшым і больш сонечным ад шчырых усмешак, шчымлівых слоў віншаванняў, прызнанняў у любві, душэўнай цеплыні і радасці.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.