Лясныя прыгоды. Жыхар вёскі Навасёлкі Крывошынскага сельсавета пайшоў у грыбы за паўтара кіламетра ад дома і заблудзіў

Выкарыстана ілюстрацыя

Жыхар вёскі Навасёлкі Крывошынскага сельсавета раніцай 11 кастрычніка пайшоў у грыбы за паўтара кіламетра ад дома і заблудзіў. 13 кастрычніка родныя звярнуліся за дапамогай да выратавальнікаў.
У пошуках таксама былі задзейнічаны супрацоўнікі міліцыі, лясгаса, мясцовыя жыхары. На трэція суткі пасля абеду грыбнік выйшаў з лесу ў шасці кіламетрах ад населенага пункта. Нягледзячы на тое, што мужчына 1968 г.н. без ежы і вады знаходзіўся ў лесе два дні, медыцынская дапамога яму не спатрэбілася.
Як расказаў «ЛВ» брат грыбніка, столькі часу пратрымацца ў лясным масіве дапамагло тое, што вясковец шукаў і еў ягады, а спаць укладваўся на моху і расліннасці. Як атрымалася, што заблудзіў у мясцінах, якія ведае з дзяцінства, ён патлумачыць не змог.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.