Скорость автомобилей на автодороге М1 (Брест-Минск-граница РФ) теперь контролируют не только сотрудники ГАИ с фотофиксаторами, но и стационарные датчики контроля скорости

Усяго на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь устаноўлены 41 стацыянарны датчык. Уздоўж магістралі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці размешчана 14 такіх прыбораў.
З 1 ліпеня 2012 года работа камер фотафіксацыі пераведзена з тэставага рэжыму ў рабочы. Неабходна адзначыць, што за паўгода выяўлена звыш 120 тысяч парушэнняў устаноўленай скорасці руху транспартных сродкаў. З пачатку года ў Брэсцкай вобласці за парушэнне ўстаноўленай скорасці руху прыцягнута да адказнасці больш за 4 тысячы вадзіцеляў.
Фотакамеры настроены так, каб фіксаваць выгляд транспартных сродкаў і іх рэгістрацыйныя знакі, калі перавышаецца дапушчальная скорасць руху. За якасць здымкаў турбавацца не давядзецца — камера выдатна працуе ў цёмны час сутак і ў дрэнных умовах надвор’я.
Усе фотарадары аб’яднаны ў адзіную сетку, якая дазваляе аператыўна апрацоўваць інфармацыю аб парушэнні.
Штрафная санкцыя выносіцца ў адносінах уладальніка аўтамабіля — і не важна, хто ў момант парушэння ПДР знаходзіўся за рулём. І калі гаспадар у перавышэнні скорасці не вінаваты (пазычыў аўто сваяку або сябру), яму самому неабходна гэта даказваць.
Пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання з фотаздымкам правапарушэння гаспадару аўтамабіля прыходзіць заказным пісьмом. На аплату штрафу адводзіцца адзін месяц з дня атрымання дакумента.
Калі вадзіцель не згодны з пастановай аб накладанні адміністрацыйнага спагнання, ён мае права яго абскардзіць. Падаваць скаргу неабходна ў аддзяленне ДАІ па месцы жыхарства. У выпадку, калі парушальнік скораснага рэжыму вырашыць праігнараваць пастанову, да яго завітаюць судовыя выканаўцы.
Нагадаем, зараз за перавышэнне скорасці руху ў адпаведнасці з КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжаны наступныя штрафныя санкцыі: за перавышэнне скорасці ад 10 да 20 кіламетраў у гадзіну — папярэджанне або штраф да 1 базавай велічыні (100 тысяч рублёў); ад 20 да 30 км/гадз. — штраф ад 1 да 3 БВ; звыш 30 км/гадз. — штраф ад 2 да 10 БВ.
За паўторнае на працягу года падобнае правапарушэнне — штраф ад 5 да 15 БВ або пазбаўленне правоў кіравання тэрмінам да года.
Юрый МАЛЕВІЧ,
начальнік АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *