“Поздоровались”. В Ляховичах не разминулись две машины


24 кастрычніка каля 12 гадзін у райцэнтры на перакрыжаванні вуліц Леніна і Арлоўскага не размінуліся дзве машыны.

Вадзіцель “Пежо” выязджаў з боку гімназіі і не саступіў “Фальксвагену”, які рухаўся па галоўнай дарозе ў цэнтр горада. Калі супрацоўнікі АДАІ прыбылі на месца здарэння, удзельнікі ДТЗ вырашылі разабрацца па сістэме Еўрапратакола. Вінаваты ў аварыі ляхавічанін 1993 г.н., пацярпелы – 44-гадовы жыхар раёна. Аўтамабілі атрымалі нязначныя механічныя пашкоджанні.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Ляхавіцкага РАУС.