Фінансавая граматнасць ад ляхавіцкіх банкіраў

Што такое грошы і як іх прымножыць, для чаго неабходны плацежныя карткі і што такое бескантактная тэхналогія аплаты – на гэтыя і іншыя пытанні атрымліваюць адказы школьнікі падчас урокаў фінансавай граматнасці ад супрацоўнікаў мясцовага цэнтра банкаўскіх паслуг № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк».

Днямі юнакі і дзяўчаты падсумавалі веды на раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў 10-11 класаў раёна, які прайшоў у СШ № 1.
– Алімпіяда праводзіцца сёмы раз па ініцыятыве Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі з мэтай папулярызацыі ведаў у галіне фінансаў, фарміравання ў школьнікаў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў, развіцця фінанса-
вай культуры моладзі, – адзначае галоўны спецыя-ліст сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ЦБП № 117 Наталля Грыгаровіч (на здымку).
17 старшакласнікаў з дзесяці школ раёна спаборнічалі ў веданні банкаўскіх азоў. Рабятам прапанавалі 30 тэставых заданняў з варыянтамі адказаў на тэмы асабістых фінансаў, наяўных грошай і спосабаў іх зберажэн-ня, падаткаў і інвестыцый, іншыя. Давялося рабятам і рашаць задачы на логіку, якія датычаць фінансавых разлікаў і вылічэнняў. Яшчэ адно заданне было творчым: юным фінансістам неабходна было выказаць сваё разуменне прыказкі «Чужыя грошы лічыць – не разбагацець».
Пераможцам раённай алімпіяды па фінансавай граматнасці прызнаны адзінаццацікласнік СШ № 1 Міхаіл Мартынюк (настаўнік Лізавета Котава). Другое месца заваяваў навучэнец 11 класа СШ № 2 Максім Маруцік (Галіна Шастак), «бронза» ў гімназісткі Анастасіі Сяргей (настаўнік Станіслаў Дзядзюра).
Яны адправяцца і на абласны этап, дзе прадоўжаць фінансавую «бітву».

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.