Перспектывы развіцця кансервавай галіны. Баранавіцкі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю ў ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» правёў маніторынг

Эфектыўнае развіццё харчовай прамысловасці мае стратэгічнае значэнне для дзяржавы і з’яўляецца адным з індыкатараў яе эканамічнай бяспекі. Стабільнае функцыянаванне і развіццё прадпрыемстваў кансервавай галіны патрабуюць умацавання яе канкурэнтнага патэнцыялу, што прадугледжвае тэхнічнае пераўзбраенне, павышэнне якасці выпускаемай прадукцыі. Беларуская кансервавая галіна перажывае кардынальныя змяненні, выкліканыя ўзмацненнем канкурэнцыі паміж айчыннымі і замежнымі вытворцамі прадуктаў харчавання.

Баранавіцкі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю ў кастрычніку 2020 года ў ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» правёў маніторынг па пытанні эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемства па выкананні мерапрыемстваў па імпартазамяшчэнні.

Падчас маніторынгу ўстаноўлена, што аб’ём вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі за студзень – верасень 2020 года склаў 3476 тон. Зніжэнне тэмпу росту вытворчасці прадукцыі імпартазамяшчальнага асартыменту ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года склала 16,8 працэнта і абумоўлена ўплывам кан’юнктуры рынку. Аднак доля імпартазамяшчальнай прадукцыі ў агульным аб’ёме вытворчасці ў натуральным выражэнні паранейшаму высокая і  за студзень – верасень  2020 года склала 62,8 працэнта, за аналагічны перыяд 2019 года – 65,8 працэнта.

Акрамя таго, прадпрыемства нацэлена на зніжэнне аб’ёму набываемых імпартных рэсурсаў у вытворчасці гатовай прадукцыі. Імпарта-
ёмістасць вытворчасці (суадносіны імпарту да аб’ёму вытворчасці) за вышэйзгаданы перыяд склала 14,3 працэнта, што на 4,3 працэнтных пункта ніжэй за даны паказчык у аналагічным перыядзе 2019 года.

Гэта сведчыць, што прадпрыемства ў цэлым выконвае мерапрыемствы па імпартазамяшчэнні.

Аднак ёсць факты ажыццяўлення прадпрыемствам у 2018 годзе закупак таварна-матэрыяльных каштоўнасцей імпартнай вытворчасці за кошт уласных сродкаў без правядзення прадугледжаных заканадаўствам працэдур закупак.

Пацвердзілася меркаванне кантралёраў адносна маральнага і фізічнага зносу асноўных сродкаў, якія ўдзельнічаюць у працэсе вытворчасці гатовай прадукцыі. Па стане на 8 кастрычніка 2020 года
балансавы кошт поўнасцю замартызаваных асноўных фондаў складае 2864925,6 рубля або 46 працэнтаў ад агульнага кошту асноўных сродкаў, што маюцца на балансе завода. Прадпрыемству трэба ажыццяўляць інвестыцыйную дзейнасць, накіраваную на абнаўлен-не і набыццё сучаснага тэхналагічнага абсталявання.

Бездакорнае выкананне ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» тэхналагічнай дысцыпліны, ажыццяўленне закупкі таварна-матэрыяльных каштоўнасцей у строгай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, якое рэгламентуе парадак іх правядзення, дазволяць пазбегнуць невытворчых страт і штрафных санкцый кантралюючых органаў.

Адпаведныя рэкамендацыі аб ухіленні парушэнняў накіраваны ў адрас ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод», аб выяўленых недахопах у рабоце завода інфармаваны Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт.

Безумоўна, для кансервавага завода, які імкнецца выстаяць у канкурэнтнай барацьбе з імпартнай кансерваванай прадукцыяй, неабходнай умовай развіцця з’яўляецца не проста адсочванне сусветных тэндэнцый і інавацый упаковачнага рынку, але і рэальнае ўкараненне іх у вытворчы працэс, што значна павысіць прыцягальнасць рэалізуемай прадукцыі.

Таму, на наш погляд, ва ўмовах сур’ёзнага тэхнічнага рэфармавання кансервавай галіны найбольшую актуальнасць набывае хуткая рэакцыя на змяненні ў перавагах, звязаных з упаковачнымі матэрыяламі, спосабам і месцам ужывання прадукту, выпускам інавацыйнай прадукцыі.

Рэалізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне становішча ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» на рынку, узмацненне яго інавацый-
най накіраванасці і канкурэнтаздольнасці дазволіць забяспечыць устойлівае развіццё не толькі самога прадпрыемства, але і кансервавай галіны ў цэлым.

Алег ДАНІЛАЎ, старшыня Баранавіцкага міжраённага камітэта
дзяржаўнага кантролю.