Бабулін курс. Супрацоўнікі РАНС праводзілі сумесна з аддзяленнем дзённага знаходжання для пажылых грамадзян ТЦСАН г. Ляхавічы конкурс

Што могуць нашы бабулі ? Усё! І гэта паказалі вынікі конкурсу “Мудрасць. Вопыт. Бяспека” , які супрацоўнікі РАНС праводзілі сумесна з аддзяленнем дзённага знаходжання для пажылых грамадзян ТЦСАН у межах другога этапу акцыі “Моладзь за бяспеку”.
Нашы землякі паважанага ўзросту чарговы раз пацвердзілі, што іх жыццёвы «багаж» – залог бяспекі. Удзельнікі іспыта расказвалі пра сябе і свае захапленні ў творчай форме з элементамі бяспекі, прафілактыкі пажараў і надзвычайных сітуацый. На ўра прайшлі і конкурсы “Бабуліны рэцэпты бяспекі”, “Прыпеўкі бяспекі” і “Карысныя парады ад бабулі”.
Званне “Супербабулі МНС” заваявала ўдзельніца гуртка “Залаты ўзрост” Яўгенія Бельмач, якая прадстаўляла Ляхавіччыну на абласным спаборніцтве. У мінулую сераду першы намеснік начальніка РАНС Юрый Буйкевіч уручыл “супербабулі” сертыфікат аб папяховым праходжанні курса “Маладога байца МНС” і падарунак ад Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.