Найперш – увага. У Ляхавіцкім раёне вадзіцель стварыў аварыйную сітуацыю


11 снежня каля дзевяці гадзін раніцы вадзіцель аўтамабіля «Івека» на 448-м кіламетры аўтадарогі Р-43 (у раёне вёскі Падсаколле) выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з вялікагрузам.
Устаноўлена, што прычынай ДТЗ стала няўважлівасць вадзіцеля «івека», які ў час руху перакладваў накладныя па перавозцы тавару, і тым самым стварыў аварыйную сітуацыю для фуры.
У выніку ДТЗ людзі не пацярпелі, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Вінаваты ў аварыі 37-гадовы жыхар горада Бяроза. Аўтацягнік «Сканія» належыць адной з польскіх фірмаў.


Ва ўмовах галалёдзіцы супрацоўнікі АДАІ рэкамендуюць вадзіцелям выбіраць аптымальную скорасць руху. Тармазіць варта на ўключанай перадачы і не дапускаць рэзкіх манеўраў. Напрамак руху лепш мяняць паступова, каб пазбегнуць заносу, з якога ў галалёдзіцу цяжка выйсці. Павароты неабходна праязджаць на пастаяннай скорасці, для чаго яе неабходна зніжаць да мінімуму. А вось пры разгоне газ рэкамендуецца дабаўляць асцярожна, асабліва на заднепрывадных аўтамабілях.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

.