Ляхавічы: вось што значыць зіма!

Сапраўдная зіма – гэта калі мароз шчыпле за шчокі і снег белым канфеці ўпрыгожвае наваколле. А яшчэ лыжныя гонкі, катанне на каньках  і цягнікі з санак.

Усе прыкметы, нарэшце, спраўдзіліся! Новы год падарыў снежныя забавы і бадзёры настрой, жаданне прадэманстраваць майстар-клас. Аматарам зімовых спаборніцтваў варта праверыць спартыўную амуніцыю:  23 студзеня (калі надвор’е не зменіцца) у Ляхавічах на стадыёне «Колас» адбудзецца чэмпіянат раёна па лыжах
у праграме раённай спартакіяды працоўных калектываў. Прымеркавана спаборніцтва да Сусветнага дня снегу. Гайда на лыжы!

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.