Рубрыка “ПРАМАЯ ЛІНІЯ “ЛВ”

Пад дахам дому свайго

Для 1161 жыхара раёна (у тым ліку 765 гараджан), якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, кватэрнае пытанне застаецца актуальным. У многіх з тых, хто мае  ўласны дах над галавой, таксама ёсць нагода, каб паразмаўляць на гэтую тэму, у прыватнасці, даведацца пра новае ў жыллёвым заканадаўстве. На працягу дзвюх гадзін у рэдакцыі працавала “прамая лінія”. Тыя, хто тэлефанавалі на яе, атрымалі грунтоўныя адказы на хвалюючыя пытанні ад начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Людмілы Буханавай, галоўнага спецыяліста аддзела Таццяны Машэй, дырэктара ЦБП №117  ААТ “ААБ  “Беларусбанк” Вольгі Кучэйка.

— Тэлефаную ад імя жыхароў усіх 4-х кватэр до-ма  № 1 па вуліцы Леніна. У нашым мікрараёне разгарнулася інтэнсіўная забудова. Ці не пойдзе часам пад знос наш старэнькі дом? Калі не, то мы хацелі б падвесці водаправод. Наколькі рэальная гэта задума? Магчыма, ёсць ільготы на атрыманне крэдыту для пракладкі водаправода?

Таццяна Пілінога, г. Ляхавічы.

Людміла Буханава: — Блакіраваны жылы дом № 1 па вуліцы Леніна, які складаецца з 4-х кватэр, прыватызаваных ва ўстаноўленым парадку, зносіцца не будзе. Уладкаванне водазабеспячэння і водаадвядзення ўласнікі жылога дома могуць выканаць за кошт сваіх сродкаў пасля таго, як будзе зроблена новая праектна-каштарысная дакументацыя (дакументы, зробленыя ў 2004 годзе, састарэлі – змяніліся тэхнічныя ўмовы). Для выканання будаўнічых работ кожны ўласнік можа асобна звярнуцца ў райвыканкам для кансультацыі на атрыманне льготнага крэдыту ва ўстаноўленым парадку ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2006 г. № 75 “Аб прадастаўленні грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек, ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне         гаспадарчых памяшканняў і пабудоў”.

— Будую кааператыўную кватэру ў г. Барана-вічы. Хачу высветліць, ці пра-вільна выплачваю крэдыт, які ўзяў на 20 гадоў пад 5 працэнтаў гадавых. Крэдыт 50 мільёнаў рублёў, кожны месяц уношу 219 тысяч рублёў на пагашэнне асноўнага  доўгу і 108 тысяч рублёў працэнтаў. Чамусьці гэтыя сумы не мяняюцца, хоць уношу плату ўжо год.

Іосіф Бубен, в. Літва.

Вольга Кучэйка: — Згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 185 ад 14 красавіка 2000 года “Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў” вам быў выдадзены льготны крэдыт на будаўніцтва кватэры ў складзе жыллёва-будаўнічага кааператыва тэрмінам да 20 гадоў з уплатай за карыстанне крэдытам 5 працэнтаў гадавых. Пагашэнне запазычанасці па льготным крэдыце і вы-плата працэнтаў за карыстанне ім адбываюцца роўнымі долямі на працягу ўсяго перыяду пагашэння крэдыту (п. 1.13 вышэйназванага Указа). Нагадаю, што ўсе фінансавыя пытанні, што датычаць крэдытавання будаўніцтва, вырашаць лепш непасрэдна ў аддзяленні банка, дзе заключаны дагавор.

— Ці можна падарыць чэкі

“Жыллё” сваім унукам?

Жыхарка г. Ляхавічы.

Л. Б.: — Можаце, калі яны налічаны на ваша імя. Пастановай Са-вета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2006 г. № 1529 “Аб мерах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2006 г. № 13” устаноўлена, што грамадзяне і члены іх  сем’яў, якія стаяць на ўліку на паляпшэнне жыллёвых умоў, маюць права на індэксацыю чэкаў “Жыллё”, якія налічаны ім ва ўстаноўленым парадку, атрыманых у выніку дарэння ад мужа ці жонкі, бацькоў, дзяцей, усынавіцеляў, усыноўленых, родных братоў, сёстраў, дзеда, бабкі, унукаў (налічаных дарыцелю ва ўстаноўленым парадку).

Чэкі “Жыллё” могуць быць выкарыстаны для ўплаты паявога ўзносу ў жыллёва-будаўнічым кааператыве або пагашэння крэдыту, узятага на будаўніцтва, рэканструкцыю аднакватэрных блакіраваных жылых дамоў, на пакупку жылля.

— З’яўляюся членам

ЖБК-14, раблю мэтавыя ўзносы на падрыхтоўку праектна-каштарыснай дакументацыі. Чаму не ўсе члены кааператыва плацяць гэтыя ўзносы? Якімі нарматыўнымі актамі гэта абумоўлена?

Марына Адаська, г. Ляхавічы.

— Таццяна Машэй: – У адпаведнасці з п. 1.6 Указа № 185  нарміруемыя размеры агульнай плошчы жылога памяшкання, якое будуецца, для вызначэння велічыні льготнага крэдыту ўстанаўліваюцца для грамадзян, якія будуюць жылое памяшканне ў горадзе, з разліку 20 квадратных метраў на аднаго члена сям’і. Пры будаўніцтве для аднаго чалавека аднапакаёвай кватэры – 36 квадратных метраў.

У адпаведнасці з п. 1.3. Указа максімальны размер ільготнага крэдыту вызначаецца па нарміруемым размеры агульнай плошчы жылога памяшкання, якое будуецца, і паказчыку кошту будаўніцтва 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыповых спажывецкіх якасцяў. Ён не павінен перавышаць 100 працэнтаў кошту будаўніцтва нарматыву льготна крэдытуемай плошчы жылога памяшкання тыповых спажывецкіх якасцяў.

Напрыклад, пры будаўніцтве адным чалавекам аднапакаёвай кватэры агульнай плошчай 40 квадратных метраў будзе льготна крэдытавацца толькі 36 квадратных метраў жылога памяшкання, якое будуецца, у размеры 100 працэнтаў кошту будаўніцтва нарматыву льготна крэдытуемай плошчы жылога памяшкання. У гэтым выпадку неабходна ўносіць узносы за астатнія 4 квадратныя метры, і гэтыя грошы пойдуць на падрыхтоўку праектна-каштарыснай дакументацыі.

Калі сям’я з трох чалавек будуе двухпакаёвую кватэру агульнай плошчай 60 квадратных метраў, то ёй будзе крэдытавацца 100 працэнтаў будаўніцтва ўсёй агульнай плошчы, і ў гэтым выпадку яна мэтавых узносаў не ўносіць, таму што ўвесь кошт кватэры крэдытуецца, у тым ліку і кошт праектна-каштарыснай дакументацыі.

В. К.: — Ільготныя крэдыты на будаўніцтва жылых памяшканняў выдзяляюцца з улікам кошту работ па падрыхтоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі. Іх выдае ААТ “ААБ “Беларусбанк” пасля таго, як атрымае спіс членаў арганізацыі забудоўшчыкаў, пры наяўнасці заключэння дзяржаўнай экспертызы праекта і каштарысу на будаўніцтва жылога дома, дазволу органа дзяржаўнага будаўнічага нагляду Рэспублікі Беларусь на выкананне будаўніча-мантажных работ, які выдадзены заказчыку, і дагавора будаўнічага падраду. Пры заканчэнні крэдытавання жылля з агульнага кошту кватэры вылічваецца сума ўласных сродкаў, унесеная забудоўшчыкам, для далейшага вызначэння размеру крэдыту.

— Чаму майго сына, які

пражывае разам з намі ў прыватным доме, у 2008 годзе не паставілі на ўлік грамадзян, якім патрабуецца паляпшэнне жыллёвых умоў?

Святлана Буйко, г. Ляхавічы.

Т. М.: — У адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння, якое за-цверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.11.2005 г. № 565 “Аб некаторых мерах па рэгуляванні жыллёвых адносін”, маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў прызнаюцца грамадзяне, у якіх няма жылых памяшканняў ва ўласнасці і (або) у карыстанні  ў населеным пункце па   месцы прыняцця на ўлік, а таксама грамадзяне, якія забяспечаны агульнай плошчай жылога памяшкання не менш як 15 квадратных метраў на аднаго чалавека.

Згодна даных КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ ”, ваш сын пражывае ў складзе вашай сям’і ў жылым памяшканні агульнай плошчай 74 квадратныя метры. Фактычная забяспечанасць жылой плошчай складае 24,7 квадратнага метра на аднаго члена сям’і. Такім чынам, падставы для пастаноўкі вашага сына на ўлік грамадзян, якім патрабуецца паляпшэнне жыллёвых умоў, адсутнічалі.

—  Мне 58 гадоў. З сям’ёй

3 чалавекі пражываем ва ўласнай кватэры агульнай плошчай 36 квадратных метраў. Ці магу я стаць на ўлік грамадзян, якім патрабуецца паляпшэнне жыллёвых умоў? Колькі каштуе 1 квадратны метр жылога памяшкання?

Жыхарка г. Ляхавічы.

— Л. Б.: Вы можаце стаць на ўлік грамадзян, маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Калі пражываеце ў горадзе, то вам неабходна звярнуцца ў службу “Адно акно” райвыканкама з заявай.

Па стану на 01.03.2010 года кошт аднаго квадратнага метра плошчы жылля тыповых спажывецкіх якасцяў для разлікаў па льготным крэдыце на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання ў шматкватэрным жылым доме складае 2 мільёны 247 тысяч 700 рублёў. Кошт зацвярджаецца кожны месяц рашэннем райвыканкама.

— Утраіх пражываем у адным пакоі. Што найперш патрэбна прадпрыняць, каб палепшыць жыллёвыя ўмовы?

Сям’я Віхноўскіх, в. Тальмінавічы.

— Л. Б.: — Вам неабходна звярнуцца ў Куршынавіцкі сельвыканкам з адпаведнай заявай. Пасля пастаноўкі на ўлік можаце будаваць дом, кватэру ў ЖБК за кошт ільготнага крэдыту, згодна чаргі. Дарэчы, можна будавацца і ў Ляхавічах.

— Пабудавалі кватэру з выкарыстаннем ільготнага крэдыту, зняты з уліку грамадзян, якім патрабуецца паляпшэнне жыллёвых умоў. Ці можна ўзяць участак пад будаўніцтва індывідуальнага жылога дома?

Жыхар г. Ляхавічы.

Л. Б.: — Вы можаце купіць сабе ўчастак пад будаўніцтва жылога дома.

Пытанне ад “ЛВ”: — Як сёння пры пастаноўцы на ўлік грамадзян, маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, улічваюцца квадратныя метры — якія ёсць ва ўласнасці ці ў карыстанні?

Л. Б.: — Размова ідзе аб суміраванні агульнай плошчы жылога памяшкання на падставе пункта 3.1.2 Палажэння аб парадку ўліку грамадзян, маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, зацверджанага Указам № 565. Прывядзём прыклад таго, як раней разлічвалася плошча: сям’я з пяці чалавек пражывае ў кватэры агульнай плошчай 50 квадратных метраў, гэта значыць, на кожнага прыпадае па 10 квадратных метраў плошчы. Аднак, на ўлік грамадзян, якім патрабуецца паляпшэнне жыллёвых умоў, пажадалі стаць толькі трое, на іх запрошваліся і даведкі аб уласнасці на жыллё ў даным населеным пункце. Пасля 19 лютага сітуацыя памянялася: даведкі запрошваюцца на ўсіх  членаў сям’і (5 чалавек), якія пражываюць у кватэры, і суміруюцца ўсе плошчы, якія ёсць ва ўласнасці. Агульная плошча жылля  дзеліцца на колькасць пражываючых: 50 плюс аднапакаёвая кватэра  (яна, напрыклад, падорана бабуляй унуку, які зараз пражывае ў бацькоўскай кватэры) агульнай плошчай   40 квадратных метраў –90, якія дзелім на 5 членаў сям’і. 18 квадратных метраў на чалавека не даюць падставы ставіць на чаргу грама-дзян, якім патрабуецца паляпшэнне жыллёвых умоў.

Аднак, гэтая норма не распаўсюджваецца на маладыя сем’і: калі муж і жонка ўпершыню ўступілі ў шлюб і ўзрост хаця б аднаго з іх не дасягнуў 31 года, у іх няма ва ўласнасці жылля і яны не з’яўляюцца наймальнікамі па дагавору найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Аліна ЛАПІЧ.

One thought on “

  • 05/05/2010 в 01:56
    Permalink

    Вы ў любы фінансавы крызіс?

    Хіба табе не хочацца мець свой уласны дом?
    Крэдыт для праекта вашага бізнесу?
    Крэдыту, каб кансалідаваць усе рахункі?

    Больш не трэба шукаць у нас ёсць рашэнне для вас! Не Праверка крэдыту. Гэта ваша лепшая магчымасць атрымаць крэдыт. Сур’ёзны, сумленны заяўнікаў толькі ваша імя і адрас будзе правярацца.

    Галоўная крэдытаў
    Крэдыты ад $ 50000 — $ 10M, навошта плаціць арэндную плату, вы можаце па іпатэка?

    Бізнес-крэдыты праекты
    Крэдыты ад $ 50000 — $ 10M для існуючага бізнесу ці новыя праекты. Да 300 месяцаў для пагашэння без штрафных санкцый за датэрміновае пагашэнне і 4,25% гадавых.

    Аўто ў крэдыт
    Автокредитование ад $ 50000 за раскоша, спорт, грузавы аўтамабіль, сям’я або бізнес транспартных сродкаў. Адсутнасць адкладаў і плацяжы … грошай у кішэні. Падаць заяўку на крэдыт сёння.

    Калі Вы зацікаўлены, запоўніце форму ніжэй;

    1. Найменне заяўніка:
    2. Пол:
    3. Сямейнае становішча:
    4. Дата нараджэння:
    5. Вы па найму або індывідуальнай працоўнай дзейнасцю:
    6. Тэл No:
    7. Электронная пошта:
    8. Паступленні:
    9. Адрас месца жыхарства:
    10.Loan Сума Ужываецца для:
    11.Loan Працягласць:

    Не саромейцеся звяртацца да нас па электроннай пошце: brooksfinance@googlemail.com.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *