Ляхавіччына:на ахове паветраных межаў — прафесіяналы

На пункце кіравання.

14 красавіка Узброеныя Сілы адзначалі адно з прафесійных святаў ваенных — Дзень войскаў супрацьпаветранай абароны.
Прамыя адносіны да гэтага свята маюць воінскія часці ВПС і войскаў СПА, якія дыслакуюцца ў Ляхавіцкім раёне. Сярод іх 17-ты асобны батальён сувязі.
Кругласутачна ваеннаслужачыя батальёна нясуць баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне, забяспечваючы надзейнай сувяззю вайсковыя падраздзяленні: радыётэхнічныя, зенітна-ракетныя, авіяцыйныя. У кожнага ваеннаслужачага батальёна за плячамі не адно баявое дзяжурства. Батальён паспяхова рашае пастаўленыя перад ім задачы, што пацвярджаецца ацэнкамі баявым разлікам за нясенне баявога дзяжурства — «добра» і «выдатна». Сувязісты пастаянна адточваюць сваё майстэрства на палявых выхадах, трэніроўках і вучэннях.
Вынікам працы воінскага калектыву, наглядным пацвярджэннем яго сталасці з’яўляецца здольнасць дакладна і надзейна выконваць пастаўленыя задачы ў самых складаных умовах. Высокае прафесійнае майстэрства і зладжанасць дзеянняў, арганізаванасць і дысцыпліну воіны-сувязісты дэманструюць і ў час вучэнняў у складзе войскаў Заходняга АТК і Узброеных Сіл.
У гэты дзень у батальёне былі ўзнагароджаны лепшыя спецыялісты — прапаршчык Барыс Круцько, яфрэйтар Марына Боднар, Таццяна Анікіна і іншыя. Ваеннаслужачыя сустрэліся з ветэранамі часці, якія расказалі пра сваю службу ў батальёне.
Аляксандр КУДРАШОЎ,
падпалкоўнік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *