В Ляховичах грузовик на дороге занесло, и он столкнулся с легковушкой

Сёння, у 6.50,  на ўездзе ў  райцэнтр, на кальцы, здарылася ДТЗ.
Папярэдне ўстаноўлена, што вадзіцель грузавога аўтамабіля з прычэпам няправільна выбраў бяспечную скорасць руху, не справіўся з кіраваннем і машыну занясло. Адбылося сутыкненне з “фальксвагенам”, які ў гэты час спыніўся, і прапускаў транспартныя сродкі. Пасля аварыі грузавік апынуўся ў кювеце.
У ДТЗ абышлося без пацярпелых, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Вінаваты ў аварыі баранавічанін 1957 г.н., машына належыць адной з арганізацый г. Баранавічы. Пацярпелы – жыхар Ляхавіцкага раёна. Вадзіцелі цвярозыя, дакументы ў парадку.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.